Logo Polskiego Radia
Print

Маладыя могуць збунтавацца

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.04.2014 12:28
Польская дзяржава павярнулася да маладых людзей сьпіною.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnewww.flickr.com

/

Маладыя гатовыя да бунту – мяркуе Rzeczpospolita. За апошнюю дэкаду пэнсіі ў Польшчы выраслі на амаль палову. За гэты час больш за палову сем’яў страціла дзяржаўную дапамогу. Пэнсіі растуць рэгулярна, праўда, у гэтым годзе каафіцыент быў даволі нізкі – толькі 1,6%, але гэта вынікае з вельмі малой інфляцыі. У сваю чаргу выдаткі на дапамогу для сем’яў зь дзецьмі практычна замарожаны, яны не павышаюцца ў сувязі з інфляцыяй.

Польская дзяржава павярнулася да маладых сьпіною. Такая палітыка выганяе моладзь на эміграцыю, – мяркуе дэмограф Крыстына Ігліцка.

Эканаміст Павал Дабравольскі гаворыць прама: старэйшыя палякі жывуць за кошт маладзейшых. Гэтых апошніх дыскрымінуюць на рынку працы, а мадэль трансфэраў паміж пакаленьнямі, якая была створана ў часы высокай нараджальнасьці, цяпер стала несправядлівай. Старэйшыя пакаленьні накладваюць на маладых вельмі высокія кошты старэньня грамадзтва.

Пакаленьне маладых з кожным годам адчувае ўсё меншае зацікаўленьне дзяржавы яго лёсам. Палітычны кляс зусім не займаецца праблемамі маладых, – адзначае Сэбасціян Калета, старшыня таварыства Маладыя для Польшчы. Насьпявае супраціў. Пакуль што маладыя выбіраюць хутчэй эміграцыю, але яны ўсё больш гатовыя збунтавацца, - гаворыць Калета.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт