Logo Polskiego Radia
Print

Бацькі баяцца школы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.04.2014 15:31
І робяць усё магчымае, каб іх шасьцігадовыя дзеці не пайшлі ў першы кляс.

На некалькі сотняў працэнтаў вырасла колькасьць шасьцігадовых дзяцей, якім псыхолягі выдалі пасьведчаньне аб тым, што яны не гатовыя пайсьці ў школу – чытаем у выданьні Dziennik – Gazeta Prawna.

У Кракаве такі дакумэнт атрымае кожнае чацьвёртае дзіця, у Варшаве – кожнае пятае. Раней такія пасьведчаньні датычылі толькі 1-2% дзяцей. Але з гэтага навучальнага году ў першы кляс павінны пайсьці ўсе шасьцігадовыя дзеці, якія нарадзіліся да чэрвеня. Бацькі шукаюць магчымасьці не аддаваць сваіх дзяцей у школу. Многія псыхолягі выдаюць пасьведчаньні аб тым, што дзіця не гатова пайсьці ў школу, паколькі ад іх патрабуюць гэтага бацькі. Шмат бацькоў паддалося паніцы, якую выклікала грамадзкая акцыя “Ратуй малых”. Бацькі пачалі баяцца школы, у выніку яны ня думаюць аб тым, як дапамагчы дзіцяці прывыкнуць да школы і палюбіць яе, а аб тым, як яго ад гэтай школы абараніць. Як калісьці, у часы ўсеагульнага ваеннага абавязку, бацькі рабілі ўсё магчымае, каб сын не пайшоў у войска, так і цяпер бацькі шасьцігадовых дзяцей шукаюць спосабы, каб у гэтым годзе не аддаць іх у школу.

Dziennik – Gazeta Prawna/нг

tags: Школа
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт