Logo Polskiego Radia
Print

Аргентына пад хваляй лінчаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.04.2014 14:50
У Буэнас-Айрэсе за апошнія 2 тыдні злінчавана 12 чалавек.

Улады абвесьцілі аварыйны плян. Тэму асьвятляе штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

Усё пачалася ў аргентынскім мястэчку Расарыё. Васемнаццацігадовы дробны злодзей выхапіў сумачку ў жанчыны ды кінуўся на ўцёкі. Але яго схапілі мінакі ды забілі на сьмерць. Цягам наступных тыдняў хваля лінчаў дакацілася да Буэнас-Айрэса. Жыхары гораду забівалі без суда злоўленых на гарачым ўчынку злодзеяў ды хуліганаў. Кожны раз паліцыі не было на месцы.

Занепакоеныя пашырэньнем гвалту ўлады ўвялі аварыйны плян ды мабілізавалі да працы 5 тысяч паліцыянтаў на пэнсіі. Непакой аргентынцаў павялічвае той факт, што дагэтуль краіна лічылася вельмі спакойнай ды бясьпечнай. Колькасьць забойстваў у Аргентыны - адна з найменшых у Паўднёвай Амэрыцы.

Але за апошнія гады ў краіне моцна вырасла колькасьць крадзяжоў ды дробных нападаў. Экспэрты бачаць прычыну ў кепскай працы паліцыі.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт