Logo Polskiego Radia
Print

Падзеньне курсаў акцый на біржы ў Маскве

PR dla Zagranicy
Nina Barszczewska 18.07.2014 15:13
Санкцыі могуць давесьці да дэстабілізацыі расейскай банкаўскай сыстэмы, зьмяншэньня запасаў замежнай валюты й дэвальвацыі рубля.

/

„Gazeta Wyborcza” паведамляе пра падзеньне курсаў акцый на біржы ў Маскве. Інвэстары спалохаліся новых санкцый Злучаных Штатаў Амэрыкі й Эўрапейскага Зьвязу. У чацьвер апоўначы Барак Абама аб’явіў новыя санкцыі, скіраваныя супраць вялікіх расейскіх канцэрнаў. Гэта кара за падтрымку канфлікту ва Ўкраіне. На чорным спісе апынуліся: нафтавы канцэрн Роснефць, найбольшая ў Расеі прыватная газавая кампанія Новатэк, павязаны з Газпромам банк Газпромбанк ды ўрадавы банк развіцьця VEB, а таксама восем кампаній, якія займаюцца прадукцыяй зброі. Гэтыя канцэнры й кампаніі падтрымліваюць фінансава Крэмль. Цяпер яны ня змогуць браць доўга- і сярэднетэрміновыя крэдыты. Аднак Вашынгтон не забараніў амэрыканцам весьці зь імі інтарэсы ды не замарозіў іх актываў у ЗША.

Таксама лідары Эўразьвязу пашырылі санкцыі. Цяпер Расея ня зможа браць крэдыты ні ў Эўрапейскім інвэстыцыйным банку, ні ў Эўрапейскім банку рэканструкцыі й разьвіцьця. Эўракамісія чарговы раз адтэрмінавала разгляд запыту Газпрому адносна манаполіі ў трубаправодзе OPAL, адгалінаваньні газаправоду Nord Stream.

Расейскія ўлады спрабуюць ігнараваць уведзеныя санкцыі й даказваць, што гэтакім чынам Амэрыка шкодзіць свайму бізнэсу. Інакш рэагуе расейская апаызыцыя, напрыклад, Барыс Нямцоў напісаў учора, што санкцыі могуць давесьці да дэстабілізацыі расейскай банкаўскай сыстэмы, зьмяншэньня запасаў замежнай валюты й дэвальвацыі рубля. І ўжо ўчора Расея адчула наступствы амэрыканскіх санкцый: курс акцый Роснефці ўпаў на 4,5%, Новатэку – амаль на 8%, а Газпрому – на 2,6%. На амаль 2% патаньнела расейская валюта – адзначае „Gazeta Wyborcza”.

„Gazeta Wyborcza”/нб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт