Logo Polskiego Radia
Print

А. Міхнік: Крокі Пуціна немагчыма прадбачыць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.09.2014 12:51
"Не выключаю, што Ўкраіна стане для яго другім Афганістанам, паразай Расеі."
Hm... is he going to read it? Adam Michnik ponders fate of his open letter.Hm... is he going to read it? Adam Michnik ponders fate of his open letter.

/

Ці тое, што адбываецца ва Ўкраіне, было непазьбежным - такoе пытаньне журналіст Newsweek Polska задаў галоўнаму рэдактару выданьня Gazeta Wyborcza Адаму Міхніку. "Для мяне гэта было нечаканым", – кажа Міхнік. Апошнія 30 гадоў палітыка Расеі раз была лепшай, раз горшай, але яе можна было прадбачыць. А цяпер невядома, што Пуцін зробіць заўтра. Магчыма, Пуцін вядзе сваю краіну да катастрофы, якая будзе вынікам ізаляцыі Расеі ў сьвеце.

Магчыма, замежнікі не разумеюць, чым зьяўляецца Ўкраіна для расейцаў, што там нараджалася Расея. Сапраўды, Кіеў даволі доўга быў больш расейскім горадам, а нават больш польскім, чым украінскім. Але гэта было даўно, цяпер такія разважаньні ня маюць сэнсу. Палякі таксама калісьці не ўяўлялі сабе, што Вільня і Львоў перастануць належаць да Польшчы, але так сталася, ну і што?

Ці Пуціна можа было паўстрымаць, і ці цяпер гэта яшчэ магчыма? Гэта агромная праблема. Адзінай сілай, здольнай да гэтага, зьяўляюцца ЗША, разам з Эўропай.

Ці ёсьць магчымасьць ваеннай пагрозы для Польшчы? Пакуль што не – кажа Міхнік, але невядома, што будзе праз год. Пуцін, як сказала Ангела Мэркель, страціў кантакт з рэальным сьветам. Не выключаю, што Ўкраіна стане для яго другім Афганістанам, паразай Расеі. Пуцін выпусьціў джына з бутэлькі, ён становіцца закладніком вялікарускіх нацыяналістаў.

Міхнік гаворыць, што ён размаўляў з Пуціным некалькі разоў. Першы раз расейскі прэзыдэнт зрабіў на яго добрае ўражаньне. Але другі раз яму здавалася, што размаўляе з гангстэрам. “Калі я спытаў Пуціна пра Хадаркоўскага, той так на мяне зірнуў, што калі б позірк мог забіваць, я ўжо быў бы мёртвы”, - распавядае Адам Міхнік у выданьні Newsweek Polska.

Newsweek Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт