Logo Polskiego Radia
Print

Польшча марнуе патэнцыял маладых

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2015 14:01
Тутэйшая моладзь мае адукацыю, амбіцыі ды адкрытасьць на сьвет.
Foto: www.mlodzi.ceo.org.pl

Улады трактуюць іх як батракоў. Тэмай зацікавілася штодзёнка “Rzeczpospolita”.

Газэта піша, што пакаленьне палякаў народжаных пасьля 1980-га года, мае вялізарны патэнцыял. Гэта вынік дыскусіі, зладжанай выданьнем пад лёзунгам “Пакаленьне Y на польскім рынку працы”. Сабраныя экспэрты заявілі, што маладое пакаленьне вызначаецца такімі рысамі, як прадпрымальнасьць, імкненьне да самарэалізацыі, адкрытасьць на зьмены. Моладзь настаўлена на выкананьне задач і ня любіць паседжаньняў і доўгіх абмеркаваньняў.

Аднак, нягледзячы на такія пазытыўныя рысы, моладзь мае праблемы на рынку працы. Сярод маладых захоўваецца высокае беспрацоўе, разам з тым яно недоўгатэрміновае. Пры гэтым моладзь часта бярэцца за працу, якая не заўсёды адпавядае іх амбіцыям ды здольнасьцям. Шмат хто спрабуе сіл ва ўласным бізнэсе. Ёсьць у іх і посьпехі, асабліва ў сфэры зьвязанай з лічбавымі тэхналёгіямі. Аднак, у Польшчы моладзь не знаходзіць шмат прапаноў для сябе. Рынак ня мае столькі месца, каб прыняць такую колькасьць адукаваных ды амбітных маладзёнаў, піша газэта. Гэта праклён сёньняшняй Польшчы.

Выданьне зазначае, што тут патрэбны больш актыўны ўдзел дзяржавы. Польскі ўрад павінен спрыяць прадпрымальніцтву палякаў. Польскія ўлады апошнія гады ставілі на капіяваньне, а не на інавацыйнасьць. Стаўка робіцца на перайманьне заходніх тэхналёгій, а не на падтрымку ініцыятыў па стварэньні новых прадуктаў. Польскі ўрад павінен, так як на Захадзе, рабіць стаўку на вытворчасьць, рэальны сэктар, а ня толькі паслугі. Улады павінны падтрымліваць польскія інавацыйныя фірмы, пакуль моладзь не выехала канчаткова на Захад, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт