Logo Polskiego Radia
Print

Як сьвяткаваць гадавіну перамогі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.02.2015 10:48
У. Барташэўскі: Калі б Пуцін прыехаў на ўрачыстасьці на Вэстэрплятэ, то павінен устаць з магілы Рыбэнтроп і таксама туды наведацца.

/

Polska (The Times) друкуе размову з былым міністрам замежных спраў, вязьнем нямецкага канцлягеру ў Асьвенцыме Ўладзіславам Барташэўскім. Гаворка ідзе пра фармат адзначэньня 70-ай гадавіны заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Перш за ўсё неабходна памятаць пра ахвяр вайны, а не дазваляць быць на першым месцы палітыкам, - мяркуе Барташэўскі. Таму на гадавіну вызваленьня Асьвенцыма былі паіменна запрошаны толькі былыя вязьні, а палыткі атрымалі інфармацыю, што могуць прыехаць, але ня могуць выступаць. Пуцін не прыехаў.

Польшча ладзіць мерапрыемства з нагоды заканчэньня вайны ў Гданьску, на Вэстэрплятэ, дзе вайна пачыналася. Можна сабе ўявіць урачыстасьці ў Маскве, з парадам на Чырвонай плошчы, у якім возьмуць удзел салдаты, якія вярнуліся з вайны ў Данбасе. А над імі лятаюць самалёты, якія раней ляталі над Данбасам. Іншае пытаньне – хто што сьвяткуе. Для палякаў вайна пачалася на амль два гады раней, чым для расейцаў. Да 22 чэрвеня 1941 году Савецкі Саюз быў саюзьнікам Гітлера. Нельга пра гэта забываць. і трэба памятаць, кім былі Сталін і Гітлер – былі такімі ж самымі злачынцамі і бандытамі. Расейцы ніколі не пакаяліся за сталінскія злачынствы. Калі б Пуцін меўся прыехаць на сьвяткаваньне заканчэньня вайны на Вэстэрплятэ, то павінен устаць з магілы Рыбэнтроп і таксама туды наведацца.

Polska (The Times)/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт