Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ў Польшчы: падлік галасоў на мабільнік

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 18.03.2015 15:09
Новаўвядзеньні могуць быць прынятыя яшчэ сёлета.
fot. PAP/EPA/Tatyana Zenkovich

Кіроўная ў Польшчы партыя “Грамадзянская плятформа” хоча дазволіць запісваць на мабільны тэлефон працэс падліку галасоў. Гэтае й іншыя новаўвядзеньні прадугледжвае прэзыдэнцкі праект паправак у выбарчае заканадаўства Польшчы.

Як паведамляе “Rzeczpospolita”, законапраект могуць ухваліць яшчэ да лета, але да парлямэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ўвосень, ён наўрад ці пасьпее ўвайсьці ў жыцьцё. Канстытуцыйны суд краіны забараніў уводзіць новаўвядзеньні ў выбарчы кодэкс за паўгода да выбараў.

Чальцы камісіі, згодна новым правілам, маглі б запісваць падлік галасоў на відэакамэру мабільнага тэлефону. Праўда, пашыраць яго ў сеціве забаранялася б. Відэматэрыял мог бы быць выкарыстаны толькі ў сувязі з выбарчай скаргай як рэчавы доказ.

Апазыцыя дамагаецца ўнесьці папраўкі наконт устаноўкі відэакамэр у выбарчых участках і празрыстых скрыняў для галасаваньня. А гэта выдаткі ў памеры 20 млн эўра й не адзін месяц чаканьня на правядзеньне тэндэраў.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт