Што цікавага беларусы знойдуць у архівах СБУ?
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
13.04.2015 14:49
-
Украіна адкрывае архівы СБУ.mp3
Усе гэтыя архівы перадаюцца Інстытуту нацыянальнай памяці й рассакрэчваюцца.
Архіў Службы бясьпекі Украіны адкрывае доступ да дакумэнтаў, якія раней лічыліся сакрэтнымі. Дасьледчыкі й проста цікаўныя могуць зьвярнуцца ў адзін з 26 цэнтраў электроннай дакумэнтацыі, разьмешчаных у 26 гарадах краіны.
Дзяржава гарантуе права кожнага на доступ да архіўнай інфармацыі рэпрэсіўных ворганаў, адзначаецца ў дакумэнце. Дзяржава забясьпечвае аблічбоўку інфармацыі й прымае меры для забесьпячэньня пошуку й атрыманьня архіўнай інфармацыі рэпрэсіўных ворганаў, якая захоўваецца ў адпаведных установах замежных дзяржаў. Усе гэтыя архівы перадаюцца Інстытуту нацыянальнай памяці й рассакрэчваюцца.
Што новага й цікавага з украінскіх архіваў могуць дазнацца беларусы?
дг
tags: