Logo Polskiego Radia
Print

Можа наступіць пераварот на польскай палітычнай сцэне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.05.2015 12:50
На нашых вачах назіраецца перафармаваньне палітычнай сцэны, якая здавалася бэтоннай.
PAP/Darek DelmanowiczPAP/Darek Delmanowicz

У польскай палітыцы заканчваецца нейкая эпоха. На нашых вачах назіраецца перафармаваньне палітычнай сцэны, якая здавалася бэтоннай – піша камэнтатар выданьня Polska The Times. Яшчэ нядаўна здавалася, што ніхто ня ў стане адабраць перамогі ў Браніслава Камароўскага. А цяпер стала вельмі рэальна, што выйграе Анджэй Дуда. Здавалася, што Грамадзянская плятформа будзе кіраваць дзяржавай чарговы тэрмін паўнамоцтваў, а цяпер на сцэне паявілася новая сіла – Павел Кукіз. Новыя партыі, Кукіза або Бальцэровіча, могуць поўнасьцю зьмяніць расстаноўку сілаў на палітычнай арэне.

Усе камэнтатары памыляліся, паколькі яны недаацанілі сілу расчараваньня палякаў. Выбаршчыкі Кукіза – гэта не радыкалы, а нармальныя людзі, якія ня бачаць для сябе кандыдатаў ні ў Грамадзянскай плятформе, ні ў Праве і справядлівасьці. Яны раззлаваныя, паколькі страцілі ўжо веру, што ім нечага ўдасца дабіцца ў гэтай дзяржаве. Яны хацелі б годных заробкаў, шанцаў разьвіцьця, ня любяць старых элітаў, выказваюць супраціў адносна партакратыі. У новым падзеле моцна гучыць голас тых, хто патрабуе поўнага развалу старой сыстэмы, паколькі разьлічвае, што гэта прынясе карысныя зьмены.

Да другога туру галасаваньня на выбарах прэзыдэнта яшчэ больш за тыдзень. Але першы тыдзень выбарчай кампаніі перад ім паказаў, што перамагае Дуда. Ён паехаў па тых гарадах, дзе прайграў у першым туры, зьбірае галасы падтрымкі, а Камароўскі гуляе па Варшаве, якая і так здаўна зьяўляецца бастыёнам ягонай партыі – Грамадзянскай плятформы.

Polska The Times/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт