Cаакашвілі на ратунак Украіне
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.07.2015 10:30
-
Cаакашвілі на ратунак.mp3
Былы грузінскі прэзыдэнт займае цяпер пасаду губэрнатара Адэсы.
facebook.com
Аднак шырыцца меркаваньні, што гэта толькі прыступка да крэсла прэм'ера Ўкраіны.
Міхаіл Саакашвілі пачынаў як адвакат. З 25 студзеня 2004 года стаў прэзыдэнтам Грузіі. Яго называюць пасьпяховым рэфарматарам, за тое, што ён выцягнуў краіны з крызысу ды правёў рэформы. Разам з тым параза ў вайне з Расеяй аслабіла яго пазыцыю, і ў 2013 годзе ён прайграў выбары. Сёлета Саакашвілі прыняў украінскае грамадзянства ды атрымаў пасаду губэрнатара Адэсы.
Ягоныя першыя крокі на дадзенай пасадзе прыцягнулі ўвагу грамадзтва. Саакашвілі пачаў успрымацца як магчымы лек ад украінскага алігархату ды карупцыі. Разам з тым з Украіны прыходзіць інфармацыя, што насамрэч былы прэзыдэнт меціць у прэм'ерскае крэсла. Ці гэта рэальна? Ці можа гэты палітык зьмяніць Украіну?
Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з украінскім палітолягам Вадзімам Карасёвым.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч