Logo Polskiego Radia
Print

Надвісьлянскі рай для інфарматыкаў з Усходу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.08.2015 14:19
Украінскі рынак ІТ адважна стукае ў польскія дзьверы.
foto:flickr.pl

Нашай мэтай зьяўляецца пашырэньне нашай прысутнасьці ў Эўрапейскім Зьвязе, а Польшча зьяўляецца ідэальным месцам на старт, - кажа Віталій Кэдык, кіраўнік і стваральнік плятформы Wishround, якая нядаўна ўвайшла на польскі рынак. Wishround гэта паслуга, якая дапамагае інтэрнаўтам супольна рабіць пакупкі.

-У Польшчы працуе каля 15 тысяч інтэрнэт-крамаў, якімі карыстаецца амаль палова грамадзтва,- захоплены польскімі ўмовамі Кэдык.

Выбух канфлікту на Данбасе стаў каталізатарам зьмен на ўкраінскім рынку інавацый і новых тэхналёгій. – Маладыя людзі, якія атрымліваюць прызыў у армію, а зьяўляюцца адзіным карміцелем сям’і, выбіраюць уцечку за мяжу, а спэцыялісты ў галіне інфарматыкі зьяўляюцца найбольш мабільнымі, тым больш, што ў многіх зь іх ёсьць сэртыфікаты IBM, Microsoft ci Oracle, - кажа Аксана Барысэнка, кіраўнічка кіеўскага таварыства Digital Ukraine, якое гуртуе фірмы IT. Адначасова ўкраінскі бізнэс пераканаўся, што ўнутраны рынак для іх зацесны.

Паводле дадзеных Міністэрства працы, расьце колькасьць іншаземцаў – супрацоўнікаў IT у Польшчы. У 2013 годзе было іх 690 чалавек, у 2014 – амаль 3300. Больш за 90% гэта ўкраінцы.

яс/Dziennik. Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт