Адметнасьць выбараў 2015
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.09.2015 16:50
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Адметнасьць выбараў 2015.mp3
                                        
                    У Беларусі ў 5 раз адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У перадвыбарчай гонцы бяруць удзел 4 кандыдаты. У першыню сярод іх ёсьць жанчына. Чым яшчэ адметна сёлетняя кампанія? 
Праз 3 тыдні ў Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. На вуліцах Менску ды іншых гарадоў можна пабачыць шматлікія плякаты ды рэкляму з інфармацыяй пра дату выбараў. Затое амаль ня бачна рэклямы кандыдатаў. Іх цяпер 4: Сяргей Гайдкуевіч, Тацяна Караткевіч, Аляксандар Лукашэнка ды Мікалай Улаховіч. Кандыдаты могуць карыстацца выдзеленым часам на тэлевізійныя выступы, аднак у дзяржаўных СМІ дамінуюць паведамленьні пра посьпехі палітыкі цяперашняга прэзыдэнта. У сваю чаргу апазыцыя падзялілася й многія заклікаюць ігнараваць выбары.
Чым яшчэ адметная прэзыдэнцкая перадвыбарчая кампанія 2015-га года.
Перадвыбарчую сытуацыю камэнтаваў палітоляг Юры Чавусаў
Слухайце поўную размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч