Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля выбараў рэформы ці “закручваньне гаек”?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.10.2015 10:30
  • Пасьля выбараў.mp3
Беларуская эканоміка перажывае ня лепшы пэрыяд. Узьнікае пытаньне: якіх крокаў чакаць ад афіцыйнага Менску пасьля выбараў.
Lukashenko; photo - east newsLukashenko; photo - east news

11 кастрычніка ў Беларусі заплянаваныя прэзыдэнцкія выбары. Гэтым разам апазыцыя выбары байкатуе, улады рыхтуюцца да чарговай перамогі Лукашэнкі на выбарах.

Разам з тым здаецца, што сёлета ў беларускага кіраўніка будзе значна меншая “радасьць ад перамогі”. Беларуская эканоміка перажывае ня лепшы пэрыяд. Вытворчасьць падае, інфляцыя расьце, дабрабыт людзей не павялічваецца. Міжнароднае становішча застаецца напружаным.

У зьвязку з гэтым узьнікае пытаньне, якіх крокаў трэба чакаць ад афіцыйнага Менску пасьля выбараў. Ці пойдуць улады на рэформы, пра якія кажуць мясцовыя ды міжнародныя эканамісты? Альбо далей будуць закручваць гайкі абмежаваньняў ды дзяржаўнага кантролю?

Гэтую тэмы мы абмяркоўваем з палітолягам Андрэем Ляховічам. Экспэрт прагназуе, што, калі не здарыцца нічога надзвычайнага, улады будуць спрабаваць праводзіць павольныя эканамічныя рэформы.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт