Logo Polskiego Radia
Print

Саветы вінаватыя ў многіх злачынствах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.10.2015 15:38
IPN праводзіць сьледзтва па шэрагу злачынстваў, зьдзейсьненых саветамі ў гады 1944-1945.

„Чырвоная армія перамагла Трэці рэйх, але ня можна забываць пра тое, што яна была ўзброенай сілай іншага таталітарнага рэжыму, мэтай якога было заваяваньне Польшчы (…) У многіх выпадках жаўнеры Чырвонай арміі паводзілі сябе вельмі жорстка, як заваёўнікі. Яны таксама зьдзейсьнілі многія злачынствы, у тым ліку супраць мірнага насельніцтва”, - кажа віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці (IPN) Павел Укельскі на старонках выданьня „Rzeczpospolita”. Паводле газэты, цяпер IPN праводзіць, як мінімум, больш за 10 гэткіх расьсьледаваньняў.

У тым ліку аддзел Інстытуту нацыянальнай памяці ў Беластоку займаецца, між іншым, арыштам, забойствам і вывазкай палякаў з Гарадзенскай вобласьці ў гады 1944-1945, а таксама з былога Віленьскага ваяводзтва.

У сваю чаргу пракурор Зьбігнеў Кулікоўскі ўжо некалькі гадоў стараецца вызначыць месца забойства каля 600 жыхароў Аўгустава й Сувалкаў. У тым ліку сьледчыя правяраюць, ці калектыўныя магілы палякаў не знаходзяцца на польска-беларускім памежжы, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт