Logo Polskiego Radia
Print

Мілінкевіч: да беларускіх дэмакратаў трэба ставіцца як да дысыдэнтаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2015 20:06
  • Мілінкевіч.mp3
"Самае важнае, каб не было аўтарытарызму й рэжыму, дзеля гэтага патрэбная перамога ў галовах людзей".
фота: Я.Іванюк/Беларуская служба

Выбараў у Беларусі даўно няма. У сувязі з гэтым да беларускіх дэмакратаў трэба ставіцца як да дысыдэнтаў – лічыць Аляксандар Мілінкевіч. У Савецкім Саюзе дысыдэнтаў было намнога менш, але ўрэшце-рэшт яны перамаглі.
Нельга займацца выключна працэсам барацьбы з Аляксандрам Лукашэнкам, бо калі будзем займацца толькі гэтым, то мы ўжо прайграем усё, што магчыма – дадае кандыдат у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. «Змагацца трэба за людзей. Самае важнае, каб не было аўтарытарызму й рэжыму. І дзеля гэтага нам патрэбная перамога ў галовах людзей. Калі галава скажа, што я не хачу Лукашэнкі, а хачу дэмакратыі й Эўропы – то так і будзе».
На думку лідара Руху «За Свабоду!», цяпер самае галоўнае – гэта культурныя ды адукацыйныя праграмы. Нам трэба стратэгічна працаваць на культуру й на адукацыю – лічыць Аляксандар Мілінкевіч.

размова Яраслава Іванюка з Аляксандрам Мілінкевічам у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт