Logo Polskiego Radia
Print

Выбары б’юць па злотаму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.10.2015 13:49
Польская валюта найслабейшая ў стасунку да эўра за апошнія дзевяць месяцаў.
flickr.com

Gazeta Wyborcza: Прычына? З аднаго боку, палітыкі пужаюць сваімі перадвыбарчымі ідэямі, з другога – пагаршаецца сытуацыя на міжнародных рынках.

Учора а 17 гадзіне за адно эўра на міжбанкаўскім рынку трэба было заплаціць 4,27 зл. Яшчэ ў красавіку эўрапейская валюта каштавала нават менш за 4 зл.
Фінансавыя аналітыкі тлумачаць, што польскі злоты апошнім часам ня меў добрай пазыцыі з увагі на парлямэнцкія выбары. Аслабленьне злотага зьвязана з магчымым палітычным крызысам ці ўтварэньнем нестабільнай кааліцыі. Таму польская валюта ў бліжэйшыя дні застанецца пад палітычным уплывам. Не без уплыву аказаліся падзеньні на кітайскай біржы.

Рост курсу эўра прыпісваецца новым гаспадарчым прапановам апазыцыйнай партыі «Права й справядлівасьці», паводле якой Нацыянальны банк Польшчы ўсьлед за Эўрапейскім цэнтральным банкам павінен распачаць праграму танных пазыкаў для банкаў.

Усё ж аналітыкі разьлічваюць, што прапановы партый застануцца толькі абяцаньнямі. Папулісцкая палітыка ніколі не была пазытыўнай для валюты. Аднак трэба адрозьніваць выбарчую кампанію ад фактычнай эканамічнай палітыкі. Усё ж страх застаецца страхам, а курс валюты залежыць ад спэкуляцый.

Якія пэрспэктывы на бліжэйшы час? Польская валюта будзе ў бліжэйшыя дні моцна залежыць ад выказваньняў палітыкаў, асабліва з партый, якія вядуць у апытаньнях. Калі вернуцца папулісцкая прапановы, шкодныя для польскай эканомікі, то злоты далей будзе слабець.

Усё ж аналітыкі прагназуюць, што выбарчае аслабленьне польскага злотага ня будзе доўжыцца доўга.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт