Logo Polskiego Radia
Print

Загінулі, ідучы абараняць Львоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2015 14:00
Ва ўкраінскім гарадку Мастыска ўзьнікне брацкая магіла польскіх жаўнераў.

„Апошняе паведамленьне ад яго прыйшло ў першыя дні верасьня 1939 году. Ён пісаў, што пакуль ня вернецца, паколькі ідзе на вайну, што Радзіма кліча”, - успамінае пляменьніца Юзэфа Гвазьдзяньскага ў лісьце да выданьня „Rzeczpospolita”.

Гвазьдзяньскі быў адным з жаўнераў, якія загінулі ў 1939 годзе, накіроўваючыся з дапамогай акупаванаму гітлераўцамі Львову.

Парэшткі 93 жаўнераў 4 лістапада будуць урачыста перапахаваныя ў брацкай магіле ў гарадку Мастыска ў Львоўскай вобласьці Ўкраіны.

У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі ўкраінскага ўраду, ваенныя, дыпляматы і прадстаўнікоў польскага Міністэрства нацыянальнай абароны.

„У будучыні ў гэтым месцы будуць разьмешчаныя ваенныя могілкі каля 500 жаўнераў”, - кажа Мацей Данцэвіч зь Міжнароднага аддзелу Рады па ахове памяці барацьбы й пакутніцтва.

Парэшткі польскіх жаўнераў у раёне Львова знайшлі добраахвотнікі з Фонду за свабоду й дэмакратыю й польскія скаўты з Украіны. Астанкі эксгумавала каманда ўкраінскіх археолягаў, затым іх захоўвалі ў парафіях.

Год таму „Rzeczpospolita” напісала пра пошук астанкаў польскіх жаўнераў і знаходку некалькіх „сьмяротных мэдальёнаў”, то бок мэдальёнаў зь інфармацый пра жаўнера.

Менавіта тады ў рэдакцыю напісала пляменьніца жаўнера Юзэфа Гвазьдзяньскага. ДНК-тэсты пацьвердзілі, што ля Львова знойдзеныя, між іншым, парэшткі яе дзядзькі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт