Logo Polskiego Radia
Print

Расея перастае быць адзіным вайсковым партнэрам Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.12.2015 16:00
  • Расея перастае быць.mp3
Беларусь ставіць на большую самастойнасьць у вайсковай сфэры ад Расеі.
Combat aircraft/EPA/CARSTEN REHDER

Афіцыйны Менск прадэманстраваў беларускі ракетны комплекс “Палянэз”. У плянах - выраб свайго супрацьракетнага комплексу, браневіка ды іншых узбраеньняў.

Беларускія ўлады зьмяняюць прыярытэты ў пытаньнях бясьпекі. Гэта бачна па тым, што пад пытаньнем стаіць будучыня расейскай авіябазы ў Беларусі. Падчас нядаўняй сустрэчы Пуціна й Лукашэнкі ў Маскве дадзеная тэма нават не ўздымалася. Унутры краіны афіцыйны Менск робіць стаўку на разьвіцьцё сіл хуткага рэагаваньня ды ўласнага ўзбраеньня. Пашыраецца таксама геаграфія партнэраў у вайсковай галіне. На гэта зьвяртаюць увагу беларускія незалежныя экспэрты. Сяргей Богдан з Цэнтру Астрагорскага зазначае, што такія крокі сьведчаць пра тое, што ў беларускай сталіцы разумеюць, што вайсковыя прыярытэты Беларусі й Расеі далёка не аднолькавыя.

поўную размову слухайце ў гукавым файле

размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт