Logo Polskiego Radia
Print

Б. Кэмпа: Каб увесьці зьмены, патрэбная каманда

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.01.2016 12:55
У Польшчы будзе лепш. Самае важнае, каб пачаць інвэставаць у дэмаграфію, у дзяцей, у сям’ю.

Dziennik Gazeta Prawna друкуе вялікае інтэрвію з кіраўніком канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Бэатай Кэмпай.

Ці ўсіх памяняеце? – пытаюцца журналісты. “А што, Грамадзянская плятформа не мяняла? А Польская сялянская партыя, а Саюз левых дэмакратычых сіл? Каб у Польшчы былі зьмены ў добрым напрамку, неабходная каманда, якая правядзе рэформы, абяцаныя кіруючай партыяй выбаршчыкам”.

А грошы на зьмены? “Грошы ёсьць, – кажа Кэмпа. – Калі я гляджу на бюджэт, то бачу, што мы – багатая краіна ў цэнтры Эўропы, і ў нас у канцы канцоў паявіўся добры гаспадар”.

Гучыць пытаньне і наконт катастрофы ў Смаленску, у якой загінула 96 чалавек – у тым ліку польскі прэзыдэнт Лех Качыньскі. “Неабходна высьветліць праўду пра смаленскую авіякатастрофу, - адзначае Кэмпа. – Сёньня мы ня ведаем, якая была праўда. І таму я выказвалася за тое, каб закрыць урадавы сайт, на якім былі прадстаўлены высновы ўрадавай камісіі па пытаньні прычын катастрофы”.

Мы адказныя за тое, каб выканаць тыя абяцаньні, якія мы далі выбаршчыкам падчас камапніі, - кажа суразмоўца выданьня. – У Польшчы справы выглядаюць добра, а будзе яшчэ лепш. Самае важнае, каб пачаць інвэставаць у дэмаграфію, у дзяцей, у сям’ю. Нас выбралі ў дэмакратычных выбарах, ніхто нас не прыкруціў да крэслаў і выбаршчыкі ацэняць, ці мы зрабілі тое, што абяцалі”, - падсумоўвае кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Бэата Кэмпа.

Dziennik Gazeta Prawna/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт