Людзі выяжджаюць з Кракава, каб уцячы ад смогу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.01.2016 11:00
З-за таго, што мы дыхаем таксычным паветрам, у нашым арганізьме пастаянна захоўваецца запальны працэс.
pixabay.com/Public Domain CC0
Бруднае кракаўскае паветра прыцягнула ў Польшчу тэндэнцыю, якая заўважальная ўжо на сьвеце: людзі выяжджаюць, каб уцячы ад смогу. Пра смогавых бежанцаў распавядае выданьне Polityka.
У Кракаве, багатым на гістарычныя помнікамі горадзе, забруджанасьць паветра самая высокая ў Польшчы. Канцэнтрацыя пылу перавышае норму ў некалькі разоў, асабліва восеньню і зімой, калі пачынаецца абагравальны сэзон. Многія жыхары грэюць дамы, спальваючы вугаль і драўніну, у выніку чаго ў паветра трапляе вельмі шмат дробных часьцінак пылу.
Авангардам смогавай міграцыі сталі гарадзкія актывісты, экалягічныя дзеячы. Яны разумеюць, наколькі сур’ёзна пагражае здароўю жыцьцё ў забруджаным асяродзьдзі. Па словах доктара Анны Прокап-Сташэцкай, з-за таго, што мы дыхаем таксычным паветрам, у нашым арганізьме пастаянна захоўваецца запальны працэс – на скуры або ў верхніх дыхальных шляхах. Часьцінкі пылу пранікаюць з паветрам у кроў, што можа стаць прычынай пашкоджаньня сардэчна-сасудзістай сыстэмы, а ў далейшым таксама можа выклікаць ракавыя захворваньні.
Як правіла людзі пачынаюць думаць пра забруджаньне паветра тады, калі ў іх нараджаюцца дзеці. І здароўе дзяцей часьцей за ўсё становіцца матывіроўкай выезду з Кракава. Напрыклад, Эва Олівэр пераехала жыць у Новую Зэляндыю (яе муж паходзіць з гэтай краіны). Калі Эва гаворыць новазэляндцам, што нормы забруджаньня паветра ў Кракаве перавышаны ў 6 разоў, яны не разумеюць, чаму дзяржава не ўвядзе забарону спальваньня вугалю. Яна адказвае, што здароўе людзей – ня самае важнае. Важнейшы інтарэс лобі вугальных кампаній.
Polityka/нг