Logo Polskiego Radia
Print

Кампутарныя гульні могуць прыцягнуць студэнтаў у Польшчу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.02.2016 16:43
У Вільні праходзіць Міжнародны кірмаш ведаў, адукацыі і карʼеры, у якім удзельнічаюць звыш дзясятка польскіх ВНУ.
foto:www.zw.lt/Joanna Bożerodska

Вядучым матывам польскага стэнда зьяўляецца польскі рынак кампутарных гульняў.

Дырэктар Польскага інстытуту ў Вільні Марцін Лапчыньскі сказаў, што такім чынам Польшча імкнецца заахвоціць летувісаў паступаць у польскія ўнівэрсытэты й палітэхнічныя ВНУ. «Мы імкнёмся паказаць Польшчу як творчую, сучасную краіну, у якой вялікія посьпехі ў галіне кампутарных гульняў”, – падкрэсьліў Лапчыньскі падчас адкрыцьця кірмашу.

Ва ўнівэрсытэтах у Польшчы навучаецца каля аднае тысячы летувіскіх грамадзян. Гэта як летувісы, так і прадстаўнікі польскай меншасьці ў Летуве. Акрамя гэтага, у Польшчу штогод прыяжджае каля 2 тысяч студэнтаў у рамках праграмы па абмене групамі студэнтаў «Эразмус+».

У Вільні на кірмашы прадстаўлены, сярод іншых, Варшаўская гандлёвая школа (Szkoła Główna Handlowa w Warszawie), Люблінскі ўнівэрсытэт імя Марыі Складоўскай-Кюры (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie), Польска-японская акадэмія кампутэрнай тэхнікі (Polsko-Japońska Akademia Technik Komputerowych), Кракаўскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт (Uniwersytet Rolniczy w Krakowie), Лодзінскі палітэхнічны ўнівэрсытэт (Politechnika Łódzka).

Паводле Летувіскага выставачнага цэнтра «Litexpo», больш за 35 адсоткаў летувіскіх студэнтаў зацікаўленыя навучаньнем за мяжой.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт