Польскія сем’і, якія рызыкавалі жыцьцём, каб падчас ІІ сусьветнай вайны ратаваць дзіця з габрэйскай сям’і сталі героямі заснаванага на рэальных падзеях мастацкага фільма “Справядлівы”. Стужка ўвайшла ў кінапракат у Польшчы.
У фільме зьняліся Яцак Брацяк, Альгерд Лукашэвіч, Мая Камароўска, Катажына Дамброўска. Гэта рэжысэрскі дэбют Міхала Шчэрбіцы, які некалькі гадоў таму напісаў сцэнар для фільма “Ружа” Войцеха Смажоўскага. Тады стужку крытыкі сустрэлі эйфарыяй.
Гераіня фільма, габрэйка Ганна, вяртаецца пасьля ІІ сусьветнай вайны ў Польшчу, каб узгадаць мінулае. У 1942 годзе яна страціла бацькоў. Яе саму ад сьмерці выратавалі польскія сем’і. Вяртаньне ў месцы, дзе Ганна правяла трагічнае дзяцінства, стала для яе вяртаньнем ў самыя складаныя і важныя дні яе жыцьця.
Як распавёў Шчэрбіца, на напісаньне сцэнару яго натхніла гісторыя яго сям’і і знаёмых. Гэта адбылося падчас ІІ сусьветнай вайны. Маці Шчэрбіцы, Анастасія, выратавала дзіця з габрэйскай сям’і за што Ізраіль даў ёй званьне “Праведнік народаў сьвету”.
- Сумленны ўчынак павінен быць нечым звычайным, а не фантастыкай. Гэта вынікае з сумленнасьці, з таго, што нехта хрысьціянін, з этыкі. Трэба ўмець павесьці сябе сумленна нягледзячы на абставіны й пагрозы, - гаворыць рэжысэр стужкі Міхал Шчэрбіца.

дг