Logo Polskiego Radia
Print

Пастка сярэдняга даходу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.02.2016 11:50
Польшча ўжо трапіла ў гэтую пастку. Як з яе вырвацца? Ці дапаможа "плян Маравецкага"?

«Gazeta Wyborcza» разважае пра гэтак званы «плян Маравецкага», гэта значыць, праграму разьвіцьця Польшчы на 25 гадоў, якую прадставіў міністар разьвіцьця Матэвуш Маравецкі. Галоўная прадпасылка праграмы – пазьбегнуць пасткі сярэдняга даходу. Гэта сытуацыя, калі дзяржава ўжо выкарыстала свае асноўныя козыры (танная рабочая сіла, рэструктурызацыя прамысловасьці, бум на сыравіну), пайшла наперад у разьвіцьці, але чарговага скоку ўжо ня можа зрабіць і загразае паміж ужо не беднымі, але яшчэ не багатымі. Гэта дрэннае месца, якое не дае шанцаў стварыць сучасную эканоміку і канкурэнтаздольнасьць.

Польшча ўжо трапіла ў пастку сярэдняга разьвіцьця. Меркаваньнем эканамістаў, дапамагчы магла б вышэйшая прадукцыйнасьць працы. Гаворка ідзе не пра тое, каб палякі больш працавалі. Яны і так працуюць найбольш гадзін у Эўропе. Гаворка ідзе пра кошт тавараў, якія вырабляюцца гэтай працай. Напрыклад, на польскім заводзе робяць каробкі перадач, якія немцы ўстаўляюць у сваёй фабрыцы ў дарагія машыны. Вартасьць польскага прадукту ніжэйшая, чым нямецкага.

Эканамічны рост, які можа выцягнуць Польшчу з гэтай пасткі, мае тры элемэнты: праца, капітал і прадукцыйнасьць гэтых фактараў. Так, як у кожнай фірме – неабходна інвэставаць у тэхналёгіі, уладкоўваць людзей, ставіць вышэйшыя патрабаваньні.

Важны элемэнт – дэмаграфія. Маравецкі пра гэта не гаворыць, але лібэральная міграцыйная палітыка магла б дапамагчы. Калі б украінцы далей так ахвотна прыяжджалі працаваць у Польшчу, то гэта вырашыла б 40% праблемы.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт