Канец мары пра Эўропу
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
27.02.2016 17:05
Рым – адна з эўрапейскіх сталіц – ня стаў месцам лепшага жыцьця для ўцекачоў.
Foto:pixabay.com
Маладыя мігранты папаўняюць шэрагі мужчынскіх прастытутак на рымскіх вакзалах. Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.
Выданьне апісвае сытуацыю побач з рымскім вакзалам Тэрміні. Гэтае месца было “меккай” прастытуцыі з 1958 году. Італьянскія ўлады раз-пораз спрабавалі наводзіць там парадак, аднак прастытуткі вярталіся. Але ў адрозьненьні ад 1950-ых гадоў, цяпер тут сваё цела прадаюць не жанчыны, а маладыя мужчыны, нават падлеткі. Большасьць зь іх складаюць выхадцы з Эгіпту, краін Магрыбу ды Чорнай Афрыкі.
Рэгулярна з гэтай прычыны у Італіі выбухаюць скандалы. Летась італьянская паліцыя затрымала каля вакзала пажылога амэрыканца, былога інжынэра Боінга ў кампаніі 13-ці гадовага хлапчука з Туніса. Італьянская паліцыя падлічыла, што за мінулы год на Эўрапейскі кантынэнт прыбыла каля 25 тысяч няпоўнагадовых. Каля 6 тысяч зь іх уцякло з цэнтраў для ўцекачоў і знаходзяцца ў Італіі. 500 зь іх летась апынуліся побач з вакзалам Тэрміні, піша выданьне.
юл