Logo Polskiego Radia
Print

Польшча на 46-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу інавацыйнасьці

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 01.03.2016 10:53
У 2015 годзе ў Сусьветным рэтынгу інавацыйнасьці Польшча ўпала з 43-га на 46-ае месца.
Цэнтар Варшавы.
Фота flickr.com/Kamil Porembiński.Цэнтар Варшавы. Фота flickr.com/Kamil Porembiński.flickr.com/Kamil Porembiński

Усяго ў сьпісе Global Innovation Index 141 краіна. У параўнаньні з краінамі рэгіёну, Польшчы няма чым пахваліцца. Яе абагналі Чэхія, Славаччына, Эстонія, Летува, Малдова й Чарнагорыя. У Эўропе Польшча заняла ажно 31 месца. У 2011 годзе Польшча была на тры пазыцыі вышэй чым сёньня. За тое суседзі – Чэхія й Славаччына – палепшылі сваю пазыцыю ў рэйтынгу.

Аўтары рэйтынгу бяруць пад увагу 79 крытэраў: інфраструктура, адукацыя, колькасьць патэнтаў, экспарт сучасных тэхналёгій і г.д. Самую слабую ацэнку Польшча атрымала за дзеяньні на карысьць інавацыйнасьці. Па эфэктыўнасьці выкарыстаньня ўмоваў да інавацыйнасьці палякі ажно на 93 месцы.

Паводле Кшыштафа Едзіняка з кансалтынгавай кампаніі A.T. Kearney, якая прымала ўдзел у стварэньні рэйтынгу, для таго, каб палепшыць сваю пазыцыю Польшча павінна інвэставаць больш у інавацыйнасьць.

- Выкарыстаньне высокіх тэхналёгій, якія распрацоўваюцца за мяжой, не дазволіць утрымаць хуткі рост ВУП і ствараць добрааплачваемыя месцы працы.
Пазытыўнымі крытэрамі ў Польшчы для інавацыйнасьці зьяўляюцца адукацыя, палітычная стабільнасьць і магчымасьць лёгка атрымаць крэдыт.

- Слабасьць Польшчы – гэта эфэкт палітыкі, якая праводзіцца ў краіне шмат гадоў. Неінавацыйныя галіны эканомікі, такія як сельская гаспадарка й горназдабыўная прамысловасьць, атрымліваюць вялізарныя грошы зь бюджэту. У выніку не стае сродкаў на інавацыйнасьць – лічыць Пётр Стэфаняк з кампаніі A.T. Kearney.

Паводле яго, каб палепшыць сваю пазыцыю ў рэйтынгу, Польшча павінна падтрымліваць супрацоўніцтва ВНУ зь бізнэс-сэктарам, ажыцьцяўляць праграмы па актывізацыі інавацыйнасьці, запрашаць у краіну замежных студэнтаў, а таксава кваліфікаваных працаўнікоў, якія ня толькі захочуць жыць у Польшчы, а й ствараць у краіне свае фірмы.

Gazeta Wyborcza/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт