Logo Polskiego Radia
Print

Хто і навошта забіў крамлёўскага Гебельса?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.03.2016 22:34
Бульдозер – так яго называлі. Быў бязьлітасны, ішоў да мэты па трупах.
pixabay.com

Былы дарадчык прэзыдэнта Расеі Міхаіл Лесін памёр у выніку моцных удараў у галаву – паведаміў вашынгтонскі Офіс мэдычных экспэртыз. Але труп быў знойдзены даўно – у лістападзе мінулага году – нагадвае "Gazeta Polska Codziennie". Тады неафіцыйна казалі пра інфаркт, а амэрыканцы не прадстаўлялі ніякай інфармацыі. Хто і чаму забіў Лесіна? У гэтай таямнічай гісторыі больш пытаньняў, чым адказаў.

Бульдозер – так яго называлі. Крамлёўскі Гебельс. Быў бязьлітасны, ішоў да мэты па трупах. Амбітны бізнэсмэн пачынаў у рэклямнай галіне, аказаў вялікі ўплыў на пазытыўны вынік Барыса Ельцына на выбарах. Пазьней заваяваў давер Уладзіміра Пуціна, увайшоў у бліжэйшае атачэньне ўладных структур, наглядаў за палітыкай перахопу і падпарадкаваньня СМІ ўладамі, быў дарадчыкам Пуціна па пытаньнях СМІ, старшынём холдынгу Газпром-мэдыя. Вялікі гнеў Пуціна выклікала тое, што пры набыцьці кампаніяй акцыяў холдынгу ПрофМэдыя Лесін узяў прэмію ў памеры 82 млн. даляраў. Злосьць Пуціна была выклікана ня тым, што Лесін прысвоіў вялізную суму, а тым, што зрабіў гэта без дазволу.

У сьнежні 2014 году Лесін сышоў з пасады старшыні холдынгу і амаль на год зьнік, верагодней за ўсё, выехаў у ЗША, дзе ў яго жывуць дачка і сын. Незразумела, навошта ён прыехаў у Вашынгтон. Труп Лесіна быў знойдзены на дзевятым паверсе гатэлю Dupont Circle ў лістападзе мінулага году. Чаму Лесін затрымаўся ў танным гатэлі, у якога слава месца, дзе сустракаюцца гомасэксуалісты? Можа, яго забіў каханак?

Амэрыканскія ўлады кажуць пра раны на целе Лесіна, але няма зьвестак, чым яны былі нанесеныя. Існуюць дзьве гіпотэзы пра прычыны сьмерці. Першая – былога міністра забілі расейскія спэцслужбы, паколькі Крэмль баяўся, што ён перадасьць ЗША свае багатыя веды на тэму пуцінскай сыстэмы ўлады. Другая тэорыя, якая папулярная ў Расеі, гаворыць аб тым, што Лесін сапраўды пачаў супрацоўніцтва з ФБР, быў ахоплены праграмай аховы сьведкаў, а ягоная сьмерць была інсцэнізацыяй. Гэта быццам бы пацьвярджаецца тым, што Лесін пакінуў межы ЗША праз 40 дзён пасьля сваёй сьмерці. Гэтую сэнсацыйную навіну паведаміў на сваім блёгу Сяргей Навальны. Але сэнсацыя жыла толькі суткі, паколькі прэс-сакратар памежнай службы ЗША заявіў, што інфармацыя на сайце паявілася таму, што ў Лесіна закончылася віза. А тое, што яго не было ў жывых, ня мела ніякага значэньня.

Калі сапраўды Лесін пайшоў на супрацоўніцтва з амэрыканскай разьведкай, ён ня мог застацца ў жывых. Ён быў надта каштоўным сьведкам, каб Крэмль мог дазволіць сабе аддаць яго варожым спэцслужбам.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт