Logo Polskiego Radia
Print

Чаму Яцанюк павінен сысьці?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2016 12:17
Спэцыфіка зьмен улады ў Кіеве ў часткі грамадзян выклікае падазрэньне, што адбываецца нячыстая гульня фракцый.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Gazeta Wyborcza: Арсеній Яцанюк заявіў аб адстаўцы з пасады прэм’ер-міністра Ўкраіны. На яго месца, хутчэй за ўсё, будзе прапанаваная асоба Ўладзіміра Гройсмана.

Адстаўка Яцэнюка ня стала нечаканасьцю. Кіеў з сакавіка жыў спэкуляцыямі аб кандыдатах на прэм’ера. Урадавы крызыс завершыцца без роспуску Вярхоўнай рады, чаго раіў пазьбягаць Захад. Арсеній Яцанюк павінен сысьці, паколькі асяродзьдзе Пятра Парашэнкі перакананае, што яго сыход з пасады супакоіць народ, стомлены крызысам і рэформамі ды расчараваны малымі дасягненьнямі ў барацьбе з карупцыяй пасьля рэвалюцыі на Майдане.

Спэцыфіка зьмен улады ў Кіеве (зьмена прэм’ера без новых выбараў і адначасова пры далейшай кааліцыі партый Парашэнкі й Яцанюка) у часткі грамадзян выклікае падазрэньне, што адбываецца нячыстая гульня палітычна-алігархных фракцый.

Захад усё часьцей папярэджвае Ўкраіну, каб яна не дапусьціла да гісторыі з аранжавай рэвалюцыяй 2004 году, якую ўкраінская эліта змарнавала, павялічыўшы недавер народу да палітыкаў.

Дагэтуль асяродзьдзю Пятра Парашэнкі лёгка было ўскладаць віну за паразы на Яцанюка. Цяпер гэта будзе вельмі складана зрабіць, паколькі Ўладзімір Гройсман зьяўляецца прыхільнікам Парашэнкі.

Сам Арсеній Яцанюк не адмаўляецца ад палітычных плянаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт