У выніку аварыі на ЧАЭС найбольш пацярпела Беларусь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.04.2016 14:42
                    
                                 
                
                
                    30 гадоў таму аварыя на ЧАЭС выгнала з дамоў больш за 100 тысяч беларусаў. 
                
                
                    
                         Photo:Kamil Porembiński/flickr.com/Commercial use allowed
Photo:Kamil Porembiński/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          Чарнобыль – гэта сынонім найбуйнейшай ядзернай катастрофы ў Эўропе. Аднак у аварыі ўкраінскай атамнай электрастанцыі не Ўкраіна пацярпела найбольш. Вецер пагнаў радыеактыўныя хмары над суседнюю Беларусь й гэта на яе асела 70% сьмяротнага радыеактыўнага забруджаньня. Забруджаная была адна чвэрць тэрыторыі краіны. Выселеныя былі больш за 100 тысяч жыхароў забруджаных рэгіёнаў, наступныя 200 тысяч выехалі самастойна, а астатнія засталіся, паколькі ім не было куды зьехаць, нагадвае тыднёвік „Polityka”.
30 гадоў таму Сьвятлана Наджафава жыла ў невялікай вёсцы ў 27 кілямэтрах ад Чарнобыля ў настаўніцкай кватэры з мужам і дзьвюма дачушкамі. Верцы было 7 гадоў, а Аннушцы- 8 месяцаў. Сьвятлана гуляла зь імі на панадворку, на вясеньнім сонцы.
Напрыканцы красавіка з каштана нечакана асыпаліся лісты. „Што гэта такое?”, - задумоўвалася Сьвятлана. Курыцы хадзілі, як п’яныя. Гэта было нават сьмешна. Тым часам у радыё пастаянна гаварылі пра 1-га траўня. Вера й Аннушка штодзённа пілі сырое малако.    
„Нам нічога не сказалі”, - успамінае жанчына. Яна задумоўваецца, ці калі б ейныя дочкі тады сядзелі дома, то таксама былі б прымушаны правесьці столькі месяцаў у шпіталях?. „Шчытападобная залоза, боль у касьцях, галаўны боль”, - пералічае яна.
Праз больш чым дзесяць дзён жыхароў вёскі выклікалі ў амбуляторыю. Узялі кроў, пазьней загадалі піць нейкае рэчыва. Суседзі пачалі шаптаць пра тое, што на ЧАЭС была аварыя й пажар. Пра тое, што загінулі людзі, беларускія журналісты даведаліся з Польшчы. На канец ім паведамілі, што дзеткі едуць у санаторый. Адзін санаторый, другі, трэці… Канчаткова ім дазволілі паехаць у Мазыр да бабулі.  Праз тры гады Сьвятлана хацела паехаць дадому, забраць рэчы з кватэры, але ёй не дазволілі й заявілі, што там цяпер „мётрвая зона”, успамінае жанчына ў размове з выданьнем „Polityka”.
аз