Міхаіл Саакашвілі – адэскі камікадзэ
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.05.2016 17:05
Паводле апытаньняў, Саакашвілі займае другое месца сярод найбольш папулярных палітыкаў на Ўкраіне.
Aliaksandr Papko/Polskie Radio
Адэская вобласьць праз год пасьля прыходу на пасаду губэрнатара былога прэзыдэнта Грузіі нагадвае палігон. Нягледзячы на гэта, Саакашвілі цешыцца там немалой падтрымкай.
Губэрнатар павінен быў у першую чаргу заняцца барацьбой з карупцыяй і кантрабандай, упарадкаваць працу падатковых і мытных службаў і не дазволіць, каб прарасейскія сілы дэстабілізавалі сытуацыю ў рэгіёне.
Экспэрты сыходзяцца ў меркаваньні, што Адэса - гэта адно з найбольш цяжкіх месцаў для рэфармаваньня. Гадамі тут замацоўваліся інтарэсы розных злачынных, бізнэсовых і палітычных груп. Мяжа з Прыднястроўем і тры парты стваралі магчымасьці разьвіваць нелегальны бізнэс у вялікіх маштабах.
«Саакашвілі - гэта камікадзэ. Ён прыняў прапанову Парашэнкі, каб паказаць ня толькі ўкраінцам, але і грузінам, як трэба рэфармаваць дзяржаву, і таму ён узяў Адэсу», – год таму казаў «GW» прафэсар Алег Панфілаў з Тбілісі.
Саакашвілі прывёз з сабой сваіх людзей. Найбольш камэнтароў выклікае 26-гадовая Юліа Марушэўская, якая стала намесьніцай губэрнатара, а потым кіраўніком адэскай мытні. Многія задумоўваліся, якімі надзвычайнымі здольнасьцямі адзначаецца філёляг і актывістка Эўрамайдану. Неўзабаве стала вядома, што яна зьяўляецца жонкай добрага знаёмага лідара партыі «Самапомач» Андрэя Садавога. А Саакашвілі з Садавым у сяброўскіх адносінах.
Што за год зрабіў былы прэзыдэнт Грузіі ў Адэсе? Неўзабаве пачнецца будаўніцтва 260 кілямэтраў шашы з Адэсы ў Рэні на румынскай мяжы. Заканчваюцца работы ў новым тэрмінале адэскага аэрапорта, вядуцца рамонты дарог. Удалося скараціць карупцыю ў партах і на мытні.
Паводле апытаньняў, Саакашвілі займае другое месца сярод найбольш папулярных палітыкаў на Ўкраіне. Калі б у яго была свая партыя, яна стала б трэцяй сілай ва ўкраінскім парлямэнце.
Gazeta Wyborcza/яс