Logo Polskiego Radia
Print

Сноўдан расейскі агент?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.06.2016 14:30
Такое меркаваньне агучыў кіраўнік нямецкай контрвыведкі.
foto: wikipediafoto: wikipedia

Тэму асьвятляе штодзёнка „Dziennik Gazeta Prawna”.

Шэф нямецкага Ўпраўленьня аховы канстытуцыі Ханс-Георг Масэн зазначыў падчас выступу перад сьледчай камісіяй Бундэстагу, што былы супрацоўнік выведкі ЗША Эдўард Сноўдэн можа быць расейскім агентам.

Нямецкі выведнік зазначыў, што за „ідэалізмам” Сноўдэна можа хавацца пасьпяховая апэрацыя СВР Расеі. Маўляў дзякуючы гэтай апэрацыі Крэмль змог убіць клін у адносіны Бэрліна ды Вашынгтона. У адказ на гэтыя словы прадстаўнікі партыі Зялёных заявілі, што гэта спроба ачарніць Сноўдэна, піша выданьне.

Сьледчая камісія нямецкага парлямэнту вядзе расьсьледаваньне справы зьвязанай з перадачай нямецкімі службамі выведкавай інфармацыі амэрыканскаму боку, абапіраючыся на якую амэрыканцы ліквідавалі тэрарыстаў, у тым ліку з нямецкімі пашпартамі, падсумоўвае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт