Logo Polskiego Radia
Print

Тэрарыстычныя арганізацыі змагаюцца за ўплывы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2016 14:16
Ісламская дзяржава больш прывабная для замежных баевікоў, чым Аль-Каіда, лічаць экспэрты.
Alexas_Fotos/pixabay.com

Салідарнасьць ісламістаў - гэта пустыя дэклярацыі. „Аль-Каіда” й Ісламская дзяржава змагацца паміж сабой, выкарыстоўваючы самыя жорсткія мэтады, паведамляе тыднёвік „Wprost”.

Спэцыялісты, якія дасьледуюць тэрарызм, не сумняюцца, што набліжаецца эскаляцыя канфлікту паміж дзьвюма найбуйнейшымі суніцкімі тэрарыстычнымі арганізацыямі. Тым больш, што паводле амэрыканскіх спэцслужбаў, Аль-Каіда перакідае свае сілы з Пакістана ў Сырыю й там зьбіраецца стварыць альтэрнатыўную штаб-кватэру.

Канфлікт паміж групоўкамі працягваецца з 2014 году, гэта значыць з моманту стварэньня Ісламскай дзяржавы. І хоць абедзьве гэтыя арганізацыі змагаюцца з Башарам аль-Асадам, то іх баевікі канкуруюць паміж сабой за ўплыў у арабскім сьвеце.

„Варожасьць на самай справе зьяўляецца вынікам асабістага канфлікту на самым высокім узроўні абедзьвюх арганізацый”, - кажа Кшыштаф Лідэль (Krzysztof Liedel), дырэктар Цэнтра дасьледаваньня тэрарызма Collegium Civitas. Ён нагадае, што Ісламскую дзяржаву стварылі збунтаваныя чальцы Аль-Каіды.

Шляхі абедзьвюх груповак пачалі разыходзіцца ў 2013 годзе. Прычынай канфлікту стаў спосаб барацьбы, які выкарыстоўвалі тэрарысты ў Сырыі. Нечакана 29 чэрвеня 2014 году на выдзеленай частцы Сырыі й Іраку, Абу Бакр аль-Багдадзі без кансультацый з Аль-Каідай, абвясьціў сябе халіфам новастворанай Ісламскай дзяржавы. З тых часоў групоўкі пасьлядоўна змагацца паміж сабой.

„Аднак Ісламская дзяржава дзейнічае больш пасьпяхова. Да яе далучаецца 75 працэнтаў замежных баевікоў, якія прыбываюць у Сырыю змагацца на баку экстрэмістаў”, - пагадажецца аўстрыйская ваенная карэспандэнтка й аўтарка кнігі „Пакаленьне джыхаду”Пэтра Рамзаўэр (Petra Ramsauer). Паводле яе, Ісламская дзяржава больш прывабная для маладых людзей, паколькі яна мае транснацыянальны характар.

Паводле неафіцыйных зьвестак, Аль-Каіда плянуе стварыць уласны халіфат. У красавіку Аль- Каіда, выкарыстоўваючы хаос у Емэне, захапіла некалькі вёсак на ўсходзе Арабскага паўвострава й стварыла там уласныя структуры. Экспэрты не сумняюцца, што Аль-Каіда яшчэ нагадае пра сябе сьвету, паведамляе тыднёвік „Wprost”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт