Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьявіўся новы палітвязень

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.08.2016 18:30
  • новы палітвязень.mp3
Ім стаў пяцідзесяты ўдзельнік пасьлявыбарчых пратэстаў у 2010-м годзе.
Фота: Аляксея Громава/racyja.com

Беларускія ўлады ўтрымлівалі справу ў сакрэце. Толькі нядаўна праваабаронцы даведаліся імя затрыманага. Гэта жыхар мястэчка Рудзенск Уладзімір Кондрусь. Беларускія праваабарончы арганізацыі прызналі яго палітычным вязьнем і дамагаюцца вызваленьня.

14-га чэрвеня КДБ арыштавала жыхара Рудзенска Уладзіміра Кондруся пасьля публікацыі ў СМІ. Журналісты змаглі апазнаць яго на здымках з падзеі на плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010-га году. Факт арышту доўгі час замоўчваўся, бо сьледчыя прымусілі бацькоў ды адваката падпісаць дакумэнты аб неагалошваньні справы.

Толькі нядаўна праваабаронцы змаглі даведацца пра факт затрыманьня й пачалі дамагацца ад уладаў тлумачэньня. Мы папрасілі патлумачыць сытуацыю юрыстаў з Правабарончага цэнтру “Вясна”. Афіцыйнай рэакцыі пакуль не было, але ўлады пацьвердзілі факт затрыманьня Ўладзіміра Кондруся, зазначае Уладзімір Лабковіч.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт