Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь паміж Расеяй ды Захадам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.08.2016 15:50
  • паміж Расеяй.mp3
З 2014-га году сытуацыя ў Эўропе абвастраецца. Расьце напружанасьць паміж краінамі NATO і Расеяй.
Фото: Shutterstock.com

Масква нават заяўляе пра магчымасьць ядзернага ўдару дзеля стрымліваньня. Заходнія краіны ўзбройваюцца ды накладаюць на Расею санкцыі. Як у гэтай сытуацыі паводзіць сябе Беларусь?

З самага пачатку расейска-заходняга абвастрэньня Беларусь імкнулася займаць нэўтральную пазыцыі. Афіцыйны Менск не падтрымаў агрэсіі Расеі супраць Украіны, пры гэтым дэ факта прызнаў анэксію Крыму. Беларусь выступіла пляцоўкай для мірных перамоваў паміж афіцыйным Кіевам ды сэпаратыстамі. Разам з тым, беларускія ўлады перагледзелі свае пляны па разьмяшчэньню расейскіх вайсковых баз на сваёй тэрыторыі. Базаў пакуль ня будзе. У сваю чаргу Масква пачала перакідваць войскі бліжэй да беларускай мяжы. Некаторыя аналітыкі, у тым ліку ўрадавыя, пачалі казаць пра небясьпеку гібрыднай вайны ўжо ў дачыненьні да Беларусі.

Ці ў дадзенай сытуацыі ёсьць стратэгія, якая можа забясьпечыць мір ды незалежнасьць для краіны? Гэтыя тэмы мы абмяркоўваем з палітолягам, заснавальнікам Цэнтра імя Астрагорскага ды галоўным рэдактарам "Belarus Digest" Яраславам Крывым.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт