Logo Polskiego Radia
Print

Туск - Орбан - Качыньскі, альбо новы хаўрус у Эўразьвязе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.09.2016 16:45
Так падсумоўвае мінулы саміт ЭЗ у Браціславе штодзёнка “Dziennik Gazeta Prawna”.
wikipediawikipediaFoto: Wikimedia Commons

Выданьне зазначае, што Дональд Туск на сёньняшні дзень стаў больш цывілізаванай вэрсіяй вугорскага прэм’ера Віктара Орбана ды польскага палітыка Яраслава Качыньскага.

Менш папулістычны й больш прымальны для змучанага крызысамі мяшчанства Заходняй Эўропы. Блізасьць пазыцый паміж тымі палітыкамі была выразна бачная ў Браціславе, дзе адбыўся саміт ЭЗ, прысьвечаны пытаньням перабудовы супольнасьці.

Апошнія месяцы Дональд Туск сустрэўся з 14 кіраўнікамі эўрапейскіх дзяржаў ды ўрадаў. Ён спрабуе стварыць агульную плятформу для канцэпцыі перабудовы ЭЗ, піша выданьне. На сёньняшні дзень такіх канцэпцый ёсьць некалькі. Выданьне зазначае, што асабіста Туску бліжэй да канцэпцыі Орбана-Качыньскага, чым да эўракратаў з Брусэля. Ён бачыць, што эўрапейскае грамадзтва стомленае крызысамі, баіцца некантраляванай хвалі мігрантаў, пры гэтым ня хоча вялікіх рэформ.

Выданьне зазначае, што Туск прапануе менш папулістычную й больш рэалістычную вэрсію таго, як залагодзіць непакоі ды праблемы сёньняшняга ЭЗ. У адрозьненьні ад Орбана ды Качыньскага, якія асацыююцца на Захадзе з непажаданай контррэвалюцыяй, Туск больш прымальны для заходніх палітыкаў ды мяшчан, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт