"Паляпшэньне ў польска-беларускіх адносінах - станоўчае"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.10.2016 14:35
-
2016-10-20 POLONIA Zarembiuk Ales aciaplennie adnosinau.mp3
Пры гэтым Польшча ды й наогул Захад ня могуць забываць пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
radyjo.net
Зусім нядаўна Польшчу наведаў міністар замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. Раней у Беларусь езьдзіў таксама шэф польскай дыпляматыі Вітальд Вашчыкоўскі. Адбываюцца кантакты іншых ведамстваў на ўзроўні намесьнікаў міністраў.
Паводле Алеся Зарэмбюка зь Беларускага дому ў Варшаве, ня выключана, што неўзабаве Беларусь наведае таксама польскі віцэ-прэм’ер.
На думку беларускага ўцекача, пацяпленьне ў польска-беларускіх адносінах трэба ацаніць станоўча, бо, як гаварыў Аляксандр Мілінкевіч, чым бліжэй Беларусь да Варшавы, тым далей яна ад Масквы.
Пры гэтым Польшча ды й наогул Захад ня могуць забываць пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі – кажа Алесь Зарэмбюк.
размова ў далучаным гукавым файле