Пасажыры - на чыгунку!
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.10.2016 15:42
Польскія ўлады разьвіваюць чыгуначную сувязь Варшавы са сталіцамі ўсіх суседніх краін.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва прадбачвае, што сёлета за мяжу паедзе на цягніках звыш паўмільёна пасажыраў – піша «Puls Biznesu». Ведамства мае шырокамаштабныя пляны – цягам дзесяці гадоў павялічыць колькасьць пасажыраў больш чым двойчы – да 1,2 млн.
Сетка міжнародных спалучэньняў павінна разьвівацца паводле наступнага прынцыпу: чыгуначная сувязь Варшавы з усімі сталіцамі суседніх краін – Бэрлінам, Прагай, Масквой, Менскам, Браціславай, Кіевам і Вільняй, а таксама курсы з іншых польскіх гарадоў у вялікія замежныя цэнтры.
Польская дзяржаўная чыгунка Intercity павінна пачаць клапаціцца пра замежных пасажыраў, паколькі можа іх страціць. Прапанова авіяперавожчыкаў і аўтобусных ліній можа аказацца больш прывабнай. Польскі ўрад прадбачвае выдзяленьне вялікай датацыі для міжнародных спалучэньняў. У гадах 2016-2023 датацыі складуць 523 млн. злотых.
У параўнаньні з іншымі краінамі, польскія цягнікі адносна рэдка курсіруюць у суседнія дзяржавы. Напрыклад, цягнік з Варшавы ў Прагу адпраўляецца раз у чатыры гадзіны, а з Бэрліна ў сталіцу Чэхіі – кожныя дзьве гадзіны. Яшчэ горш выглядае чыгуначная сувязь з усходнімі суседзямі.
Старшыня фундацыі Prokolej Якуб Маеўскі выказвае боязі, што рост колькасьці замежных курсаў і паляпшэньне якасьці паслуг будзе складаным па прычыне недахопу сучасных складоў, якія чыгунка магла б прызначыць на гэтую мэту.
Puls Biznesu/нг