Logo Polskiego Radia
Print

Менск і Варшава: сяброўства з аглядкай на Маскву

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.11.2016 16:30
  • Менск і Варшава.mp3
Менск да Варшава аднавілі дыялёг. Як доўга будзе доўжыцца цяперашні пэрыяд нармалізацыі?
Фото: Shutterstock.com

Упершныю з пачатку 1990-ых гадоў беларуска-польскія адносіны прымаюць характар добрасуседзкіх. Менск да Варшава аднавілі дыялёг. Вядуцца размовы пра паглыбленьне супрацоўніцтва, у першую чаргу ў гандлёвай ды эканамічнай сфэры. Як доўга будзе доўжыцца гэты пэрыяд нармалізацыі? Экспэрты перакананыя, што ёсьць пэрспэктывы ў супрацы паміж Менскам ды Варшавай.

У беларуска-польскіх адносінах цяпер пануе энтузіязм. Пасьля гадоў узаемных крыўдаў ды абвінавачаньняў, у Варшаве ды Менску загаварылі пра прарыў, нармалізацыю, супрацоўніцтва і т.д. Гэткае пасланьне сыходзіць ад палітыкаў па абодвух баках мяжы. За апошнія паўгода адбылося столькі візытаў на вышэйшым узроўні, колькі не было за апошнія гады. Варшаву наведаў беларускі міністар замежных спраў, а Менск стаў сталым напрамкам для польскіх урадавых дэлегацый на чале з кіраўнікамі розных міністэрстваў: замежных спраў, транспарту, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, эканамічнага разьвіцьця.

Што азначае гэты паварот у двухбаковых адносінах, ці будуць канкрэтныя эфэкты, ці беларуска-польскія адносіны зноў зьляцяць у піке узаемных прэтэнзій. З дадзенымі пытаньнямі мы зьвярнуліся да дыплямата ды палітоляга Ігара Губарэвіча з Цэнтра Астрагорскага.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт