Замежнікі хочуць вывучаць беларускую мову
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.12.2016 16:30
-
вывучаць беларускую мову.mp3
Галоўны клопат - абмежаваная моўная практыка ў Беларусі.
budzma.org
Інтарэс да беларускай мове ў сьвеце паволі пашыраецца. Беларускую мову вывучаюць у ЗША, Канадзе, Гішпаніі, Кітаі ды іншых краінах. Ёсьць спэцыяльная літаратура для гэтага. Найбольшым клопатам застаецца абежаванае моўнае асяродзьдзе для практыкі мовы.
У Варшаве адбылася міжнародная навуковая канфэрэнцыя прысьвечаная польска-беларускім літаратурным, моўным ды культурным сувязям. Канфэрэнцыя праводзілася з нагоду 60-годзьдзя катэдры Беларутэністыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. На канфэрэнцыю прыехалі прадстаўнікі беларускіх акадэмічных і навуковых колаў.
Карыстаючыся нагодай, мы паразмаўлялі з вядомым беларускім літаратуразнаўцам, загадчыкам катэдры беларускай мовы і літаратуры Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Пятром Васючэнкам. Тэмай размовы стала навучэньне беларускай мовы для замежнікаў. З 2012 году існуе адмысловы падручнік „Беларуская мова для краін СНД”. Аднак беларускую мову вывучаюць ня толькі на прасторах СНД.
Больш у размове з Пятром Васэчэнкам.
Размаўляў Юрась Ліхтаровіч