Расейская рулетка польскіх мытнікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.12.2016 12:58
                    
                                 
                
                
                    Азартная галіна выкарыстоўвае ўсе магчымыя меры для ўскладненьня жыцьця мытніка.
                
                
                    
                         Garry Knight/flickr.com
Garry Knight/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Мытнікі, якія змагаюцца супраць нелегальных гульнявых аўтаматаў, вельмі часта выклікаюцца ў суд. Уладальнікі аўтаматаў выступаюць супраць іх з зыскам, а дзяржава ўмывае рукі і пакідае чыноўнікаў з гэтай праблемай саміх.
Азартная галіна выкарыстоўвае ўсе магчымыя меры для ўскладненьня жыцьця мытніка, каб адбіць у яго жаданьне праводзіць інспэкцыі. Здараюцца выпадкі насільля, – пацьвярджае прадстаўнік Міністэрства фінансаў Пётр Дзедзіц.
- Усталёўваюцца электронныя замкі ў дзьвярах і відэакамэры, з дапамогай якіх можна не ўпусьціць непажаданых наведнікаў. Інспэкцыі бываюць вельмі стрэсавыя і часта мы мусім выклікаць паліцыю, – расказваюць газэце мытнікі.
У розыгрышы вялікая стаўка. У Польшчы забараняецца ўсталёўваць гульнявыя аўтаматы ў іншым месцы, чым казіно. Аднак у мінулым 2015 годзе мытнікі арыштавалі амаль 15 тысяч аўтаматаў.
Уладальнікі аўтаматаў з дапамогай адвакатаў прыватным чынам падаюць у суд супраць мытнікаў нібыта "за злоўжываньне паўнамоцтвамі дзяржаўнага чыноўніка". У такой сытуацыі мытнік вымушаны абараняцца сам. Працадаўца (міністэрства) не дапамагае. За ўласныя сродкі яны мусяць наняць адвакатаў, а заробкі ў гэтай прафэсіі не зьяўляюцца надта высокімі.
Dziennik.Gazeta Prawna/яс