Беларускія падручнікі на тэму Галякоста "скаціліся" да савецкіх
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.12.2016 14:57
-
2016-11-18 POLONIA Smalanczuk Ales Halakost u Bielarusi.mp3
А. Смалянчук: Тэма Галякосту ў Беларусі важная для таго, каб зразумець, што такое Беларусь і хто такія беларусы.
pixabay.com/Public Domain CC0
Менскае гета было адным з найбольшых ня толькі на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза, але таксама і ў Эўропе. У ім знаходзілася 100 тысяч габрэяў, большасьць якіх загінула пасьля ліквідацыі гета 21 кастрычніка 1943 году.
Наогул, Галякост на беларускіх землях забраў жыцьцё ад 600 да 800 тысяч чалавек. Гэта значыць, што загінула амаль 80% габрэйскага насельніцтва Беларусі.
Як гаворыць праф. Аляксандар Смалянчук, сёньняшнія беларускія падручнікі па гісторыі ў асьвятленьні гэтых падзеяў адкаціліся да ўзроўню падручнікаў савецкага часу.
Тым часам пра маштабы, памеры й значнасьць праблемы Галякосту для беларускай гістарыяграфіі варта задумацца. Гэта вельмі цікавы матэрыял для зразуменьня, што такое Беларусь і хто такія беларусы, і як яны паводзілі сябе ў гэтай сытуацыі.
Яраслаў Іванюк