Экспэрты раяць, як абараняць свае грошы на інтэрнэт-рахунках
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.02.2017 14:56
Банкі хутчэй за ўсё не аддаюць грошы, якія скралі злачынцы.
Photo: Wikimedia Commonsźr. glowimages
Кліенты банкаў і іншых фінансавых установаў пастаянна становяцца ахвярамі ашуканцаў, якія спрабуюць узламаць іх рахункі. Міхал Маслоўскі з Бюро фінансавага амбудсмэна зазначае, што кліент можа дамагацца сваіх грошай ад банку, аднак шанцы невялікія.
М.Маслоўскі: Асноўнае, што трэба зрабіць, калі мы станем ахвярай злачынства, гэта паведаміць аб гэтым у паліцыю ці пракуратуру. Толькі пасьля таго, як сьледчыя органы пацьвердзяць, што гэта ня мы дазволілі правесьці фінансавую апэрацыю, ёсьць шанцы атрымаць грошы назад і можна зьвяртацца ў суд.
Аднак Маслоўскі зазначае, што банкі хутчэй за ўсё не аддаюць грошы, якія скралі злачынцы. Ім трэба было б дамагацца зварот грошай ад злодзея. Банкі ўтрымліваюць, што гэта кліент дазволіў выплату сродкаў.
Саюз Польскіх банкаў папярэджвае, што злодзеі крадуць ня толькі праз інтэрнэт, але таксама праз пляншэты і тэлефоны.
Марцін Бахэнэк (Marcin Bochenek), экспэрт Навуковай кампутэрнай сеткі, раіць быць асьцярожным пры карыстаньні інтэрнэтам у публічных месцах.
М.Бахэнэк: Калі мы знаходзімся ў месцы, дзе ёсьць Wi-Fi, то ў гэтым месцы нельга заходзіць на свой рахунак, бо гэта так, як бы мы запрашалі злодзея, маўляў, «заходзь паглядзі, што тут у мяне».
Марцін Бахэнэк раіць не адказваць на нечаканыя СМСкі з банку і не ўстанаўліваць новую праграму, якую нібыта прапануе банк. Лепш у такіх выпадках спачатку зьвярнуцца ў банк і высьветліць сумневы.
Экспэрт нагадвае, каб у ніякім выпадку не трымаць пароляў да рахункаў на паперчынах.
яс