Logo Polskiego Radia
Print

Паўсюль ідуць на павышэньне людзі старой сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.03.2017 12:03
Публіцыст Ежы Таргальскі крытыкуе кадравыя зьмены, якія ў Польшчы праводзіць кіруючая партыя "Права й справядлівасьць".
Jerzy Targalski Jerzy Targalski Photo: Wojciech Kusiński/Polskie Radio

У інтэрнэтавым выданьні niezalezna.pl камэнтатар і публіцыст Ежы Таргальскі крытыкуе кадравыя зьмены, якія ў Польшчы праводзіць кіруючая партыя "Права й справядлівасьць".

"З усяе Польшчы я чую: паўсюль ідуць на павышэньне людзі старой сыстэмы. Найбольш запатрабаванымі зьяўляюцца заслужаныя ў выкідваньні людзей неляяльных, паслухмяныя, ніякія або павязаныя з натаблямі старых элітаў яўнай і схаванай улады.

Кадравыя зьмены, калі адбываюцца, закранаюць толькі кіраўніцтва і не павінны закрануць нікога больш. Афіцыйнай прычынай зьяўляецца нібыта адсутнасьць кадраў у нататніку алігархаў і тлумачэньне, што старыя эліты вельмі магутныя і немагчыма нічога зрабіць супраць іх. Таму трэба іх перацягнуць на свой бок.

Людзі, якія годна цярпелі ціск у часы «Грамадзянскай плятформы», цяпер непатрэбныя, таму што яны загартаваныя ў баі, незалежныя, з уласнымі меркаваньнямі і ня хочуць служыць алігархам, толькі справе. У дзеяньні яны застаюцца вернымі сваім поглядам, а такіх ніхто ня хоча. Яны нават уяўляюць пагрозу, бо не прызначаць на пасаду сваяка або сястру Саўкі, што сядзеў за партай з Грышкам.

Усе зьмены пачынаюцца гучнымі заявамі аб пакліканьні новых інстытутаў, аб кадравых зьменах, новых мэханізмах павышэньня, потым шуміха памалу суцішаецца і ўсё заканчваецца адабрэньнем старых змоваў, у якія ўцягваюцца новыя людзі і нават не заўважаюць, як хутка яны становяцца іх нявольнікамі. "Я вымушаны гуляць у гэтую гульню, бо мяне зьнішчаць», – тлумачаць новыя ўлады, прызначаючы скампраметаваных асоб на адказныя пасады, таму што іх заступнікі маюць уплывы і лічацца ў пэрсанальных гульнях. І яшчэ новым хочацца, каб старыя іх адобрылі і прытулілі.

У такой сытуацыі кадравыя зьмены і фарміраваньне новых дзяржаўных элітаў хутка закончыцца асыміляцыяй, як у кнігах Оруэла.

niezalezna.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт