Logo Polskiego Radia
Print

Сям'ю Купалы вывозілі ў Сібір, зьняць іх зь цягніка яму ўдалося па знаёмству

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2017 18:27
  • Kupala.mp3
Даведаўшыся, што іх вывозяць, ён задзейнічаў свае сувязі й яму ўдалося вырваць родных з кіпцюроў НКВД на станцыі ў Барысаве.
Янка КупалаЯнка КупалаPublic Domain

Постаць песьняра беларускага народу Янкі Купалы й яго творчасьць добра вядомая кожнаму беларусу. Але як аказваецца, ня ўсе старонкі жыцьця паэта адкрытыя шырокай публіцы. Сёньня – працяг тэмы пра славутага літаратура. Пару дзён таму мы распавялі пра тое, што пісаць вершы Купала пачынаў па-польску, цяпер жа раскажам пра Янку Купалу як пра гаспадара й гасьціннага чалавека.

Напрыклад, Янка Купала любіў займацца кветкамі, гадаваў ружы й вырошчваў сою, што ў той час было нечым незвычайным. Дом Купалы называлі «салёнам пад таполяй»: ад яго ніхто ніколі ня выйшаў галодны. А пазьнейшы вядомы беларускі скульптар Заір Азгур дык увогуле жыў у сям’і Купалы.

Не асабліва вядомы й той факт, што паэт у апошні момант выратаваў сваю маці й сястру ад дэпартацыі ў Сібір. Даведаўшыся, што іх вывозяць, ён задзейнічаў свае сувязі (дапамог Якуб Колас ды іншыя вядомыя асобы) і яму ўдалося вырваць родных з кіпцюроў НКВД на станцыі ў Барысаве.

Пра невядомыя моманты жыцьця літаратара з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы Аленай Ляшковіч размаўляе Валеры Саўко.

падрабязнасьці - у гукавым файле

Алена
Алена Ляшковіч – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы/фота: Беларуская служба Польскага радыё
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт