Logo Polskiego Radia
Print

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда дапаможа ў смаленскім сьледстве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.04.2017 17:30
Былы галоўны пракурор МКС будзе дапамагаць палякам пераканаць Расею вярнуць абломкі польскага прэзыдэнцкага самалёта.
The site of the Polish presidential plane crash in 2010. Photo: Wikimedia CommonsThe site of the Polish presidential plane crash in 2010. Photo: Wikimedia Commons

«Я быў бы шчасьлівым, калі б мы маглі вызначыць прычыны смаленскай катастрофы. Для вяртаньня абломкаў неабходныя перамовы з расейцамі, каб падрыхтаваць адобраны абодвума бакамі запіс чорнай скрынкі», – сказаў інтэрнэт-выданьню niezalezna.pl пракурор Луіс Марэна-Акампа (Luis Moreno-Ocampo).

Былы галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда, аргентынец Марэна-Акампа, будзе дапамагаць палякам пераканаць Расею вярнуць абломкі польскага прэзыдэнцкага самалёта Ту-154, які разьбіўся 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам. Масква пастаянна адмаўляецца.

«Я двойчы быў у Варшаве. Я ведаю, як гэтая справа падзяліла палякаў, і я разумею іх занепакоенасьць. (...) Я быў бы вельмі рады дапамагчы Польшчы высьветліць, што сапраўды адбылося, – сказаў пракурор і дадаў, што ён будзе незалежным і бесстароньнім.

Юрыст не хацеў бы, каб яго ўдзел у гэтым расьсьледаваньні зьвязвалі з палітыкай. Ён заяўляе, што ў сьледзтве будзе трымацца фактаў, зьбіраць доказы, а затым засяродзіцца на іх ацэнцы.

Пракурор прызнаўся, што ў яго няма вопыту ў вывучэньні падобных выпадкаў як катастрофа пад Смаленскам. Луіс Марэна-Акампа пацьвердзіў таксама, што ён яшчэ не зьвяртаўся ў гэтай справе да ўладаў Крамля.

На сайце niezalezna.pl падкрэсьліваецца, што аргентынец быў першым пракурорам Міжнароднага крымінальнага суду, які расьсьледаваў шумныя працэсы, у тым ліку справы, зьвязаныя з генацыдам у Дарфуры, ці злачынствы супраць чалавецтва ў Лібіі. Ён адзначыў, што мае вялікі вопыт у зборы доказаў і іх ацэнцы.

Niezalezna.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт