Logo Polskiego Radia
Print

Менск будуе ціхі хаўрус з Кіевам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.05.2017 13:24
  • ціхі хаўрус.mp3
Для афіцыйнага Менска стратэгічна важным зьяўляецца захаваць добрыя адносіны з Кіевам.
Foto: unian.net

26 красавіка ў гадавіну Чарнобыля адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі ды Ўкраіны. Украінскі бок выказваў занепакаеньне магчымай пагрозай у зьвязку з вучэньнямі «Захад-2017». Беларускі кіраўнік запэўніў, што Беларусь застаецца блізкім сябрам Украіны ды ніякай пагрозы няма.

Насамрэч некаторыя беларускія аналітыкі, напрыклад, Сяргей Богдан з Цэнтра Астрагорскага, зазначае, што для афіцыйнага Менска стратэгічна важным зьяўляецца захаваць добрыя адносіны з Кіевам. Менск неаднаразова не рэагаваў на радыкальныя заявы часткі ўкраінскіх вайсковых ды палітыкаў, палітычна і эканамічна падтрымлівае Ўкраіну ў канфлікце з Расеяй. Таксама Беларусь імкнецца захаваць ды нарасьціць гандаль з Украінай. Наладжваецца супрацоўніцтва ў розных сфэрах: энэргетыка (пастаўкі нафты, электраэнэргіі), памежныя пытаньні, вайсковыя праекты (верталёты, ракетныя тэхналёгіі).

Усё гэта сьведчыць пра тое, што паміж Менскам ды Кіевам на вышэйшым узроўні ёсьць паразуменьне ды нават маўклівы хаўрус. Такое меркаваньне выказаў у размове з нашай рэдакцыяй аналітык цэнтра Астрагорскага Сяргей Богдан.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт