Logo Polskiego Radia
Print

В. Вашчыкоўскі: Не дзяліце Эўропу ў чарговы раз!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.05.2017 13:46
Польскі міністар замежных спраў мяркуе, што Эўропа дзьвюх хуткасьцяў - гэта будзе катастрофа для ЭЗ.
Міністр закордонних справ Польщі Вітольд Ващиковський Міністр закордонних справ Польщі Вітольд Ващиковський Wikimedia Commons/Karolina Siemion-Bielska/CC BY-SA 3.0 pl/Ministerstwo Spraw Zagranicznych PL

Выданьне «Dziennik Gazeta Prawna» друкуе вялікае інтэрвію зь міністрам замежных спраў Вітальдам Вашчыкоўскім. Гаворка ідзе, між іншым, пра ўцекачоў, якіх Польшча ня хоча прыняць і за што Эўрапейская камісія пагражае ёй штрафамі.

Па словах міністра, калі на польскай мяжы нейкі чалавек дакажа, што на айчыне яго перасьледуюць, то польская дзяржава абавязана разгледзець яго заяву аб атрыманьні прытулку. Але палякі ня хочуць сілаю перасяляць людзей з іншых месцаў Эўропы, калі яны не жадаюць пасяляцца ў Польшчы. На міграцыйных шляхах дамінуюць эканамічныя мігранты, а не бежанцы, таму трэба спытаць, ці мае сэнс мэханізм разьмеркаваньня мігрантаў, – кажа Вашчыкоўскі. Нават калі б Польшча згадзілася прыняць уцекачоў, то, паводле прапановы ЭЗ, такі чалавек атрымае больш грошай, чым сярэдняя зарплата ў Польшчы. Гэта абсурд, якога палякі не адабраюць.

Міністар згадвае таксама пра бюджэт Эўрапейскага Зьвязу, калі шэрагі супольнасьці пакіне Вялікабрытанія, якая ўносіць вялікую частку ўзносаў. Рэальнай пагрозай для Эўразьвязу зьяўляецца гэтак званая Эўропа некалькіх хуткасьцяў. Гэта значыць, калі некаторыя сябры ЭЗ прымуць рашэньне пра тое, каб стварыць асобныя ўстановы і бюджэт для краін эўразоны. Гэта будзе катастрофа для Зьвязу, – мяркуе міністар замежных спраў. «Польшча цудоўна памятае, як дрэнна было жыць у падзеленай Эўропе. Мы заклікаем нашых партнэраў – не дзяліце Эўропу ў чарговы раз!», – падсумоўвае Вітальд Вашчыкоўскі.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт