Цяжка быць патрыётам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.06.2017 15:50
Патрыятызм – важны інструмэнт для ўлады на постсавецкай прасторы.
Foto: YURI KOCHETKOV/PAP/EPA.
Аўтарытарныя лідары будуюць падтрымку ў грамадзтве менавіта дзякуючы патрыятычным лёзунгам. У Расеі высьветлілася, што патрыётам можа быць толькі той, хто згодны з уладай.
Расейскі ВЦИОМ апублікаваў цікавыя дадзеныя, што амаль 2/3 расейцаў перакананыя, што асоба, якая публічна выказвае думку, якая не супадае з афіцыйным меркаваньнем, ня можа лічыцца патрыётам.
Таксама ў непатрыёты 52% расейцаў запісалі супрацоўнікаў НДА, якія ўнесеныя ў сьпіс замежных агентаў. 50% расейцаў лічаць непатрыётам чалавека, які мае рахункі за мяжой ды хоча зьехаць у іншую краіну. Праўда, пры гэтым толькі 14% расейцаў лічаць, што за непатрыятычныя паводзіны трэба саджаць у турму або караць штрафам. Гэты адсотак будзе павялічвацца, перакананы палітоляг Павал Усаў.
слухайце гукавы файл
Размаўляў Юры Ліхтаровіч