Антыкамуністычны закон ударыць па кішэні 50 тыс. палякаў
З кастрычніка пэнсіі былых супрацоўнікаў апарату бясьпекі ПНР ня могуць перавышаць сярэдняй пэнсіі.
Пэнсіі каля 50 тысяч былых супрацоўнікі апарату бясьпекі ПНР могуць быць паніжаныя ў рамках гэтак званага антыкамуністычнага закону. Інстытут нацыянальнай памяці на падставе атрыманых да гэтай пары дадзеных пацьвердзіў, што менавіта столькі чалавек выконвала службу на карысьць таталітарнай дзяржавы. Пра гэта, паводле сайта выданьня „Dziennik Gazeta Prawna”, сьведчаць дадзеныя, якія Польскае агенцтва друку (PAP) атрымала ад ІНП.
Гэтак званы антыкамуністычны закон памяншае пэнсіі за час службы ў польскай камуністычнай дзяржаве ў 1944-1990 гадах. У адпаведнасьці зь ім, з кастрычніка пэнсіі й пэнсіі па інваліднасьці былых супрацоўнікаў апарату бясьпекі ПНР ня могуць перавышаць сярэдняй пэнсіі, якую выплачвае Фонд сацыяльнага страхаваньня (у 2015 годзе гэта было каля 470 эўра).
Інфармацыю аб прахаджэньні службы былога супрацоўніка павінен праверыць Інстытут нацыянальнай памяці. Рашэньне аб зьмяншэньні пэнсіі можна аспрэчыць у судзе.
Антыкамуністычны закон ахоплівае ня толькі былых супрацоўнікаў выведкі, контрвыведкі, вайскоўцаў, паліцыянтаў, памежнікаў, супрацоўнікаў Агенцтва ўнутранай бясьпекі, Бюро аховы ўраду й Пажарнай службы, але таксама навуковыя кадры й выпускнікоў вышэйшых навучальных установаў МУС, нагадае „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз