Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрты: норму 75% на радыё трэба перагледзець

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 24.07.2017 18:04
  • радыё.mp3
Зьніжэньне нормы дазволіла б ажывіць рынак мэдыяў, а таксама пазытыўна адбілася б на якасьці музычнага прадукту.
pixabay.com/Public Domain CC0

Яшчэ адно камэрцыйнае радыё запусьцілі ў Менску. Пакуль станцыя «Легенды ФМ» вяшчае ў тэставым рэжыме. Плэйліст цалкам складаецца з савецкіх ды заходніх кампазыцыяў мінулых гадоў. Назіральнікі кажуць пра відавочную тэндэнцыю ў эфірнай прасторы краіны.
Радыёстанцыя стала ўжо 21-й па ліку ў сталічным фм-дыяпазоне. На жаль, апэратыўна скантактавацца з прадстаўнікамі рэдакцыі ў нас не атрымалася. Між тым, мэдыяэкспэрты адзначаюць – на песьні з 70-х, 80-х ды 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя арыентуецца вялікая частка менскіх вяшчальнікаў. То бок, у сэгменце «залатыя хіты» ўжо даволі цесна. У прыватнасьці, вельмі падобную эфірную канцэпцыю для сябе абралі «Мелодии века», «Душевное радио» ды «Альфарадио», якое ўжо некалькі гадоў належыць да выдавецкага дому «Беларусь сегодня». Кампазыцыі зь мінулага займаюць таксама значную частку эфіру многіх іншых радыёстанцыяў. Адвечаная праблема беларускага эфэму – брак разнастайнасьці. Кажа беларускі музычны крытык, стваральнік інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін.
Сяргей Будкін: Калі пракруціць радыё ў Менску, то цяжка на нечым спыніцца. Ёсьць літаральна адна-дзьве станцыі, якія маюць адметны фармат, ня грэбуюць сучаснай музыкай, сапраўды цікавай, актуальнай і беларускай музыкай, у тым ліку. Тут ніхто ня хоча рызыкаваць, ствараць свой адметны фармат. Той, хто рызыкуе, той на практыцы губляе практычна ўсё, а часам – цалкам справу. Гэта я намякаю на выпадак зь беларускім «Авторадио». Звычайна робіцца разьлік на тых людзей, якія любяць рускую музыку настальгічную, замежную музыку сямідзесятых, васьмідзесятых. Радыё спускаецца да гэтага ўзроўню, а на людзей, якія хочуць нейкай густоўнай, сапраўды актуальнай музыкі альбом клясычнай ці беларускай музыкі, проста не зважаюць. Атрымліваецца адвечная барацьба густаў, ідэалёгій ды сьветапоглядаў.
Паводле нашага суразмоўцы, на якасьць радыйнага прадукту ў Беларусі ўплывае, у тым ліку, славутая квота – 75 адсоткаў музыкі мясцовых выканаўцаў, якую станцыі павінныя выконваць у прайм-тайм. У такім выглядзе норма існуе ад 2009-га году. Падобныя меры мелі б сэнс, але ў іншым выглядзе, упэўнены Сяргей Будкін.
Сяргей Будкін: Мне здаецца, працэнты падсьцёгваюць тых, хто лічыцца фарматным, ствараць усё больш расейскамоўнай папсы, якая лічыцца фарматнай у нашым фм-эфіры. Але ёсьць пазытыўныя прыклады. Сярод іх – радыё «Сталіца», калі захад выконваецца з душою. Там паўстаюць нейкія новыя праграмы, хіт-парад беларускі. І тое, што я чуў, напрыклад, на радыё «Минск» ці радыё «Сталіцы», даволі прыемна слухаць, але натуральна, што 75 працэнтаў – зашмат. Лепей 20 адстоткаў, але сапраўды цікавай музыкі. Быў бы вялікі сэнс зрабіць менавіта ў падтрымку беларускамоўнай музыкі нейкі цэнз, які б не перавышаў 25 працэнтаў, але заахвочваў бы тых жа «папсавікоў» ствараць нацыянальныя хіты на сваёй мове.
Падобнае меркаваньне ў размове з намі выказаў таксама музычны экспэрт Зьміцер Падбярэзскі. Як адзначае крытык, многія з твораў, якія сёньня можна пачуць у эфіры, знаходзяцца на ўзроўні самадзейнасьці. Выправіць сытуацыю можна, перагледзеўшы патрабаваньні да рэдакцыяў, кажа Зьміцер Падбярэзскі.
Зьміцер Падбярэзскі: Трэба абмяжоўваць норму, я думаю, недзе 25-30 працэнтамі, бо гэта адразу падыме плянку і атаб’ецца на якасьці. Сёньня, па сутнасьці, запісаў песьню – і выйсьці ў эфір вялікай складанасьці няма. Асабліва калі пішуцца песьні а-ля расейская папса. Вось гэтыя 75 працэнтаў рух рынку радыё і абмяжоўваюць. Калі паспрабаваць зрабіць больш-менш арыгінальную станцыю, якая, напрыклад, спэцыялізавалася б на джазавай ды блюзавай музыцы, дык там 75 працэнтаў ніяк ня выканаеш. Таму гэтым шляхам ніхто ня йдзе, а зьяўляюцца падобныя радыёстанцыі, якія круцяць хіты мінулага.
Некаторыя з назіральнікаў адзначаюць – прыкладам для беларускіх мэдыя-рэгулятараў мог бы паслужыць досьвед Украіны. Ад лістападу мінулага году на мясцовым рынку радыё дзейнічаюць свае квоты – у залежнасьці ад фармату, на нацыянальнай мове павінныя выконвацца ад 25 да 35 адсоткаў песень, якія гучаць у эфіры. Па-ўкраінску трэба весьці таксама не менш за 60 працэнтаў размоўных перадач.

Яшчэ адно камэрцыйнае радыё запусьцілі ў Менску. Пакуль станцыя «Легенды ФМ» вяшчае ў тэставым рэжыме. Плэйліст цалкам складаецца з савецкіх ды заходніх кампазыцыяў мінулых гадоў. Назіральнікі кажуць пра відавочную тэндэнцыю ў эфірнай прасторы краіны. Радыёстанцыя стала ўжо 21 па ліку ў сталічным фм-дыяпазоне. На жаль, апэратыўна скантактавацца з прадстаўнікамі рэдакцыі ў нас не атрымалася. Між тым, мэдыяэкспэрты адзначаюць – на песьні з 70-х, 80-х ды 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя арыентуецца вялікая частка менскіх вяшчальнікаў. То бок, у сэгменце «залатыя хіты» ўжо даволі цесна.

У прыватнасьці, вельмі падобную эфірную канцэпцыю для сябе абралі «Мелодии века», «Душевное радио» ды «Альфарадио», якое ўжо некалькі гадоў належыць да выдавецкага дому «Беларусь сегодня». Кампазыцыі зь мінулага займаюць таксама значную частку эфіру многіх іншых радыёстанцыяў. Адвечаная праблема беларускага эфэму – брак разнастайнасьці. Кажа беларускі музычны крытык, стваральнік інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін.

Сяргей Будкін: Калі пракруціць радыё ў Менску, то цяжка на нечым спыніцца. Ёсьць літаральна адна-дзьве станцыі, якія маюць адметны фармат, ня грэбуюць сучаснай музыкай, сапраўды цікавай, актуальнай і беларускай музыкай, у тым ліку. Тут ніхто ня хоча рызыкаваць, ствараць свой адметны фармат. Той, хто рызыкуе, той на практыцы губляе практычна ўсё, а часам – цалкам справу. Гэта я намякаю на выпадак зь беларускім «Авторадио». Звычайна робіцца разьлік на тых людзей, якія любяць рускую музыку настальгічную, замежную музыку сямідзесятых, васьмідзесятых. Радыё спускаецца да гэтага ўзроўню, а на людзей, якія хочуць нейкай густоўнай, сапраўды актуальнай музыкі альбом клясычнай ці беларускай музыкі, проста не зважаюць. Атрымліваецца адвечная барацьба густаў, ідэалёгій ды сьветапоглядаў.

Паводле нашага суразмоўцы, на якасьць радыйнага прадукту ў Беларусі ўплывае, у тым ліку, славутая квота – 75 адсоткаў музыкі мясцовых выканаўцаў, якую станцыі павінныя выконваць у прайм-тайм. У такім выглядзе норма існуе ад 2009-га году. Падобныя меры мелі б сэнс, але ў іншым выглядзе, упэўнены Сяргей Будкін.

Сяргей Будкін: Мне здаецца, працэнты падсьцёгваюць тых, хто лічыцца фарматным, ствараць усё больш расейскамоўнай папсы, якая лічыцца фарматнай у нашым фм-эфіры. Але ёсьць пазытыўныя прыклады. Сярод іх – радыё «Сталіца», калі захад выконваецца з душою. Там паўстаюць нейкія новыя праграмы, хіт-парад беларускі. І тое, што я чуў, напрыклад, на радыё «Минск» ці радыё «Сталіцы», даволі прыемна слухаць, але натуральна, што 75 працэнтаў – зашмат. Лепей 20 адстоткаў, але сапраўды цікавай музыкі. Быў бы вялікі сэнс зрабіць менавіта ў падтрымку беларускамоўнай музыкі нейкі цэнз, які б не перавышаў 25 працэнтаў, але заахвочваў бы тых жа «папсавікоў» ствараць нацыянальныя хіты на сваёй мове.

Падобнае меркаваньне ў размове з намі выказаў таксама музычны экспэрт Зьміцер Падбярэзскі. Як адзначае крытык, многія з твораў, якія сёньня можна пачуць у эфіры, знаходзяцца на ўзроўні самадзейнасьці. Выправіць сытуацыю можна, перагледзеўшы патрабаваньні да рэдакцыяў, кажа Зьміцер Падбярэзскі.

Зьміцер Падбярэзскі: Трэба абмяжоўваць норму, я думаю, недзе 25-30 працэнтамі, бо гэта адразу падыме плянку і атаб’ецца на якасьці. Сёньня, па сутнасьці, запісаў песьню – і выйсьці ў эфір вялікай складанасьці няма. Асабліва калі пішуцца песьні а-ля расейская папса. Вось гэтыя 75 працэнтаў рух рынку радыё і абмяжоўваюць. Калі паспрабаваць зрабіць больш-менш арыгінальную станцыю, якая, напрыклад, спэцыялізавалася б на джазавай ды блюзавай музыцы, дык там 75 працэнтаў ніяк ня выканаеш. Таму гэтым шляхам ніхто ня йдзе, а зьяўляюцца падобныя радыёстанцыі, якія круцяць хіты мінулага.

Некаторыя з назіральнікаў адзначаюць – прыкладам для беларускіх мэдыя-рэгулятараў мог бы паслужыць досьвед Украіны. Ад лістападу мінулага году на мясцовым рынку радыё дзейнічаюць свае квоты – у залежнасьці ад фармату, на нацыянальнай мове павінныя выконвацца ад 25 да 35 адсоткаў песень, якія гучаць у эфіры. Па-ўкраінску трэба весьці таксама не менш за 60 працэнтаў размоўных перадач.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт